Фердынанд Рушчыц🎨🖼
Адзін з мастакоў, якія заклалі падмурак беларускай школы пейзажнага жывапісу.
Нарадзіўся ў маёнтку Багданава (Валожынскі раён Мінскай вобласці). Вучыўся ў Менскай гімназіі і наведваў прыватную мастацкую школу. Скончыў Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу.
Пасля заканчэння Акадэміі мастак неаднаразова вяртаўся ў Багданава, дзе жылі яго бацькі. Родныя краявіды не пераставалі натхняць мастака. Пад уражаннем ад родных пейзажаў ён пісаў: "Мы бачым прыгажосць іншых краін, захапляемся імі, але любім толькі сваю, адчуваем, што яна належыць нам, а мы ёй".
У родным Багданаве і Менску ў яго гонар названы вуліцы і ўсталяваны мемарыяльныя дошкі. У Нацыянальным мастацкім музеі 4 творы Рушчыца. Яшчэ два творы з'явіліся на 145-годдзе з дня нараджэння мастака ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.
#жывапіс #Рушчыц #пейзаж #Беларусь

"Жніво". 1565 г. Пітэр Брэйгель Старэйшы.
Карціна памерам 119×162 см. На першы погляд палатно не ўтрымлівае ў сабе нічога цікавага. Але гэта толькі на першы погляд. Брэйгель здолеў размясціць на карціне цэлы аповяд пра жніво. Палатно неабходна разглядаць паслядоўна:
1) Праца жняцоў;
2) Трэба піць, таму збан з вадой для пітва хаваецца ў цені каласоў;
3) Пастаянна трэба падносіць свежай вады з вёскі;
4) Перапынак на абед у цені дрэва;
5) Вязанне снапоў;
6) Снапы выносяць з поля;
7) Снапы вязуць у вёску на возе запражоным валом;
8) У вёсцы падчас жніва засталіся толькі дзеці і старыя;
9) Абмалочанае зерне вязуць з вёскі;
10) Збожжа вязуць у порт і грузяць на караблі, якія даставяць яго ў гарады.
Ці зможаце вы прасачыцьць усе этапы па парадку?
#жывапіс #Брэйгель #адраджэнне #жніво

Жніво_1565_г_Пітэр_Брэйгель_Старэйшы_.jpg
2.8 MB
Вось вам вялікі фармат, каб лепей было разглядаць.
"Распуснае сямейства". 1664 г. Ян Стэн.
На карціне шмат алегорый: спячая старая - лянота, бацька сямейства - пажада, а яго жонка, якая паставіла нагу на Біблію, адлюстроўвае блюзнерства і п'янства.
Над іх галовамі вісіць кошык з мячом - сімвал будучага пакарання.
Мастаку пазіравала ўласная сям'я. Бацька сямейства - сам Стэн. Пры гэтым рэпутацыя ў мастака была добрая. Верагодна, проста больш ніхто не пагадзіўся пазіраваць.
#жывапіс #Стэн #партрэт

"Калі ты выйдзеш замуж?". 1892 г. Поль Гаген.
Поль Гаген працаваў біржавым брокерам у Парыжы. Стаміўшыся ад шэрасці і бездухоўнасці горада, ён вырашыў адправіцца на Таіці. У экзатычным краі мастак знайшоў сябе і шмат пісаў. На палатне намаляваная яготрынаццацігадовая жонка, у якую ён моцна закахаўся.
Яркія колеры палатна прыцягнулі калекцыянера, які купіў яе ў 2015 г. Неўзабаве высветлілася, што выніковая цана апынулася $210 млн. Гэта 4-е месца ў рэйтынгу самых дарагіх (прададзеных) карцін у гісторыі.
У правым ніжнім куце надпіс "NAFEA Foa ipoipo" - "Калі ты выйдзеш замуж". Дзяўчаты, гадзіннічак цікае😉
#жывапіс #Гаген #постімпрэсіянізм
Поль Гаген працаваў біржавым брокерам у Парыжы. Стаміўшыся ад шэрасці і бездухоўнасці горада, ён вырашыў адправіцца на Таіці. У экзатычным краі мастак знайшоў сябе і шмат пісаў. На палатне намаляваная яго
Яркія колеры палатна прыцягнулі калекцыянера, які купіў яе ў 2015 г. Неўзабаве высветлілася, што выніковая цана апынулася $210 млн. Гэта 4-е месца ў рэйтынгу самых дарагіх (прададзеных) карцін у гісторыі.
У правым ніжнім куце надпіс "NAFEA Foa ipoipo" - "Калі ты выйдзеш замуж". Дзяўчаты, гадзіннічак цікае😉
#жывапіс #Гаген #постімпрэсіянізм
Учора споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча🎨🪐
За свой кароткі век Драздовіч шмат чаго зрабіў. Мастак па прафесіі, ён пісаў жывапісныя карціны па гісторыі Полацкага княства, прыўнёс нацыянальны каларыт у партрэты князя Усяслава Чарадзея і Францыска Скарыны. Зрабіў вельмі шмат карысных замалёвак родных краявідаў і архітэктурных помнікаў. Ствараў маляваныя дываны. Адметнай рысай Драздовіча было яго захапленне космасам.
Працы Язэпа Драздовіча захоўваюцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі старажытных культур Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Якуба Коласа, Музеі Якуба Коласа, у некаторых абласных музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях.
Больш пра Язэпа Нарцызавіча
#жывапіс #Драздовіч #Беларусь #гісторыя #космас #дываны