Telegram Web Link
Forwarded from Белсат
У адной з баранавіцкіх школаў на днях вучняў завялі ў актавую залю і ўключылі прапагандысткі сюжэт пра Расею – распавядае наш чытач.

Крыніца: чытач @belsat
Forwarded from Šufliadka
Грамадзяне РБ, нешта нагадвае? 😉
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️ «Мы вызвалім усіх палітвязняў, а тыя, хто будзе гэтаму перашкаджаць, будуць забітыя. Гэта пасыл беларускім амапаўцам – спіце з гэтым і памятайце».

Баец палка Каліноўскага жорстка звярнуўся да амапаўцаў і «вертухаяў» сінепалага.
У ланцугах не той, хто ў турме
У ланцугах не той, хто вымушаны з'ехаць
У ланцугах той, хто схіліў галову ў хамуце,
І Цягне плуг.
Але каменне яму кідаюць у баразне.

Расплюшч ужо вочы
Спіну расхілі
Пабач, што камяні табою сеюць
І моцна ў голас гэта заяві!

Свабодны той, хто нават у турме
Трымае спіну роўнай, позірк прама
І называе камянямі камяні.
Нават калі складана.

24.05.2022 Клачко А.С.
Жыхару Баранавіч прысудзілі тры гады калоніі за абразы чыноўнікаў і «зліў» персанальных дадзеных

У судзе Баранавічскага раёна і Баранавіч вынесены прысуд Валерыю Захарчыку, якога абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Лукашэнкі (ч.1 арт 368), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369) і незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.3 арт 203-1). Справу разглядала суддзя Юльяна Шчэрба.

Па матэрыялах абвінавачання, Валерый у «Аднакласніках», «пасля прагляду відэафайла з абразай прадстаўніка ўлады - начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргея Нікеля, паставіў упадабайку і размясціў відэа на сваёй старонцы». Аналагічным чынам мужчына зрабіў і з ролікам з «негатыўнай ацэнкай» Лукашэнкі.

Акрамя трох гадоў калоніі Валерыю прысудзілі і штраф у памеры 8 000 рублёў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3NJ46bZ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🟦🟨🟥
“Дзякуем вам, беларусы”

Беларускі дабраахвотнік Палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Кусь” выпадкова запісаў відэа на фронце падчас сустрэчы з украінскімі вайскоўцамі.

Варта паслухаць запіс непрыдуманай ды простай размовы байцоў між баявымі дзеяньнямі, каб болей ведаць пра стаўленьне ўкраінцаў да беларускіх ваяроў, пра настрой ды атмасфэру, якая пануе на фронце.

@BelWarriors
🎵 Такога вы яшчэ ня чулі!

Песьня на верш дабраахвотніка нашага Палка прагучала ізноў, але па-новаму!

Калі Радыён напісаў гэты верш, ён ня думаў, што на ягоныя словы зробяць песьню, тым болей – што яе засьпявае оперная дзіва Беларусі Маргарыта Ляўчук.💃

🎥 Глядзець тут: https://youtu.be/-lClJLJCheQ

Тэкст верша:

«Прайду няўхільна цяжкі шлях
Вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах
Уздымем сцяг шляхетнай славы!

Як Каліноўскі наш Кастусь
Мне прыклад, так і лёс Ліцьвіна.
Я вызваляю Беларусь
Праз вызваленне Украіны!

Як Тур клянуся бараніць
У пекле бітвы пабраціма.
Наш гонар вечна будзе жыць
У памяці маёй Радзімы.

Абавязкова павярнусь,
Калі ў бітвах не загіну,
У родны край, у Беларусь,
Праз вызваленне Украіны!

Прайду няўхільна цяжкі шлях
Вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах
Уздымем сцяг шляхетнай славы!»


@BelWarriors
Белсат пагутарыў з актывістам з нашага горада Іллёй Сенько, які з першых дзён вайны дапамагаў людзям у Кіеве.

https://youtu.be/7JdkmYV-ihY
Добраахвотнік «Кусь» быў у БРСМ і ў выбарчых камісіях, а цяпер абараняе Ўкраіну ў палку імя Каліноўскага.

«Мы ішлі ў бой і ведалі, што хтосьці з нас загіне».

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31890601.html

З VPN або з-за мяжы
Чарговыя затрыманні ў Баранавічах

Праваабаронцам паведамілі, што 16 чэрвеня ў горадзе затрымалі 54-гадовага масцера спорту па паўэрліфцінгу Уладзіміра Бранавіцкага. Мужчыну затрымалі дома, пасля затрымання сілавікі пакінулі дом адкрытым.

Вядома, што Бранавіцкі падпісваў ліст аб спыненні рэпрэсій ад імя спартоўцаў у канцы жніўня 2020 года. Затрыманы пакуль на 72 гадзіны.

Таксама ў Баранавічах затрымалі 55-гадовага фатографа з Барановіч Аляксандра Кудловіча. Ён быў вымушаны выехаць у Расію праз палітычны пераслед у 2020 годзе, але з-за пратэрмінаванага пашпарта і пачатку вайны вярнуўся ў Беларусь у траўні. Яму інкрымінуюцца артыкулы 368 (абраза Лукашэнкі) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3xvWGTb

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Forwarded from Tamashevich_War
Прывітаньне, сябры!
Мы, батальён Волат, частка Палка Кастуся Каліноўскага радыя прэзентаваць вам уласны tg-канал, дзе будзем змяшчаць навіны пра дзейнасць байцоў батальёна, які ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях ва Украіне супраць нашага спрадвечнага ворага - масковіі-расейскай імперыі-ссср-рф.
За час нашага існаваньня ў беларусаў, зьявілася шмат падставаў ганарыцца сваімі грамадзянамі, унёскам на карысць свабоднага свету. Гэта прызнаюць і ўкраінцы, і іншыя, хто змагаецца за знішчэнне імперыі зла.
Колькі б часу не прайшло да моманту руйнавання рашыскага райху ўвогуле і вызваленьня ад яго пратэктара ў Беларусі, ніхто болей ня скажа: беларусы зусім не змагаліся.
Кожны наш стрэл у акупантаў - доказ таго, што гэта не так. Гэтых стрэлаў і знішчаных оркаў ужо шмат. Пра гэта пакуль грамадству вядома няшмат. Таму тут вы рэгулярна будзеце бачыць хроніку нашае вайны.
Падпісвайцеся. Мы пераможам.
Слава Украіне! Жыве Беларусь! Імперыя здохне!
https://www.youtube.com/watch?v=WI0Rb65-Qw0
Forwarded from Наша Ніва
‼️«Жыву ў свабоднай краіне»: падлетак пасадзіў на зямлю экс-кіраўніка ГУБАЗіКа. Той у адказ пачаў страляць

Як стала вядома «Нашай Ніве», трапіў у гісторыю сумнавядомы Андрэй Паршын, адзін з асноўных арганізатараў масавых рэпрэсій у Беларусі і да нядаўняга часу кіраўнік ГУБАЗіКа. Ён паспрабаваў разагнаць групу падлеткаў каля свайго пад'езда (малодшаму ў кампаніі было 11 год), але атрымаў адпор ад 16-гадовага хлопца. Вынік: хлопец у бальніцы пад кропельніцамі з прастрэленай нагой, у Паршына — нібыта страсенне мозгу.

https://nashaniva.com/294107

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мужыкі-беларусы! 16-цігадовы хлопец змог!
Хіба ж мы не зможам супрацьстаяць злачынцам ад рэжыму?
❗️За тры «кактэйлі Молатава» ў аўтамабілі ўнутраных войск падпалкоўніку прысудзілі 12 год калоніі

Судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч разгледжана крымінальная справа ў адносінах пенсіянера Дзмітрыя Нешты, які абвінавачваўся ў незаконных дзеяннях у адносінах да паляўнічай агнястрэльнай зброі (ч.1. арт. 295-3 КК) і акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК).

Дзмітрый – вайсковы пенсіянер, працаваў у Баранавічах на 558-м авіярамонтным заводзе.

Па матэрыялах следства, мужчына 26 верасня 2020 года вырабіў тры «кактэйлі Молатава», якія пасля кінуў у аўтамабілі вайскоўцаў, што стаялі каля адной з вайсковых частак. Дзмітрый пераканаўся, што яны ўспыхнулі, і пасля сыйшоў з месца здарэння.

У выніку, суддзя Юльяна Шчэрба прысудзіла абвінавачанаму 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і пазбавіла яго вайсковага звання «падпалкоўнік».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3bNLsSV
🤡Фотафакт: як дзяржаўныя СМІ паказалі суддзю на «палітычным» працэсе

Дзяржаўнае тэлебачанне «ТРК Брэст» зрабіла рэпартаж з судовага паседжання па справе вайсковага пенсіянера з Баранавічаў Дзмітрыя Нешты. Нагадаем, па матэрыялах следства, мужчына вырабіў тры «кактэйлі Молатава», якія пасля кінуў у аўтамабілі вайскоўцаў, што стаялі каля адной з вайсковых частак. За гэта яго асудзілі да 12 гадоў калоніі.

Справу ў адкрытым рэжыме разглядала суддзя Юльяна Шчэрба пры дапамозе народных засядацельніц, а дзяржабвінавачванне падтрымлівала Святлана Пасемко.

А вось як дзяржаўныя журналісты паказалі суддзю Шчэрбу і народных засядацельніц у сваім рэпартажы.

🔹«Бунтар хацеў заклікаць вайскоўцаў адмовіцца забеспечваць правапарадак падчас пратэстаў»: як судзілі за імітацыю сілавой акцыі вайсковага пенсіянера Нешту з Баранавіч
Щерба Юлиана Викторовна, люди, уверенные, что делают правильные вещи, не прячут свои лица. Не так ли?
⚔️ У гэты дзень, 15 ліпеня 1410 года, адбылася адна з самых вялікіх бітваў сярэднявечнай Еўропы – бітва пад Грунвальдам, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай перамаглі сілы Тэўтонскага ордэна. Аб’яднаўшыся, нашыя продкі змаглі знішчыць супольнага і моцнага ворага. #Гісторыя

Зараз гісторыя амаль паўтараецца, толькі вораг з Усходу, з якім жыхары нашых тэрыторый змагаюцца ўжо некалькі стагоддзяў. У нашай крыві цячэ кроў нашых славутых продкаў-ваяроў. І мы абавязкова атрымаем яшчэ адну знакавую перамогу, якая войдзе ў сусветную гісторыю!

@BelWarriors
"Да воздастся каждому по делам его."

Цитата из Библии (Евангелие от Матфея (гл. 16 стр. 27).

3 июля 2022-го в нетрезвом состоянии печально известный своей ненавистью к беларусам Гетьман А.Г. нырнул в бассейн и сломал позвоночник.

Сегодня мы получили сообщение, что он умер.

Недобрую память о себе оставил этот человек в сердцах горожан. Звания, оклад, квартира, желание выслужиться, моральные компенсации, содранные с небезразличных жителей нашего города, которым он ломал судьбы - настолько мизерными кажутся перед ликом смерти.

А какую память оставите после себя вы, товарищи сослуживцы?

Судьба Гетьмана - пример того, что всегда в первую очередь нужно оставаться человеком.
❗️У Баранавічах затрымалі лекара Аляксандра Трафімава

Сёння раніцай ён паведамляў, што яго выклікаюць у міліцыю. Толькі што жонка даведалася, што Аляксандр затрыманы — папярэдне на трое сутак.

Трафімаў вядзе instagram-старонку, на якой распавядае медычныя гісторыі з рэальнага жыцця. На яго падпісана больш за 6,5 тысяч чалавек.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3yT4Bue
2024/11/05 06:46:11
Back to Top
HTML Embed Code: