Telegram Web Link
Forwarded from РОКОШ
▪️МАССОВОЕ ПОМЕШАТЕЛЬСТВО▪️

Помните, несколько дней тому по интернету гуляло видео, где беларуский диктатор рубит дрова, якобы чтобы согреть жителей ЕС?

Так вот, вместо того, чтобы просто подавить в себе чувство стыда, когда "говорит он, а стыдно тебе" и постараться забыть об этом, лукашисты устроили из этого целый флешмоб!

Комментарии будут излишни🤯

#новости #беларусь #политика
@rokosz_media
Лукашыстам і іншым фанатам "рускага міру" падрыхтавацца!😏
Дуркаватыя карнікі з зноў утвораных асабістых акаунтаў не першы раз спрабуюць "злавіць" незломленных духам беларусаў - дасылаюць інфармацыю пра супраціў рэжыму ад імя палка Каліноўскага з выкарыстоўваннем "левых" чат-ботаў для каардынацыі.

Не дайце сябе падмануць - выкарыстоўвайце толькі чат-боты, якія пазначаны ў афіцыйным канале палка Каліноўскага.
❗️🇧🇾Беларусь, вероятно, готовится к приему воинских эшелонов из рф

Как сообщила мониторинговая группа "Беларускі Гаюн", на железной дороге наблюдается активность.

В частности, идет проверка мест погрузки на станциях, ремонт погрузочно-разгрузочных платформ и автомобильных подходов, а также разработка графика движения воинских эшелонов.
Усім карнікам горада Баранавічы і іх бацькам прысвячаецца:


За горла "Свядомых"


На поўны размах яшчэ ў трыццаць сёмым
Нашы дзяды паказалі “свядомым”,
Дзе іх сапраўднае месца ў жыцці:
Там, дзе іх і касцей не знайсці.
 
Затым — ува ўсіх у наступных сёмых
Нашы бацькі дабівалі “свядомых”.
Ой, шчыравалі! Але як назло —
Стала іх нават больш, чым было!
 
Цяпер ужо нам, унукам і дзецям,
Прадоўжыць работку іх давядзецца.
Бо нельга інакш! Бо знаем даўно мы:
Страшны народ —
Калі ён свядомы!
 
Такому любыя пагрозы — дармо.
Такога нічым не загнаць у ярмо!
А ў нас жа толькі адно і на ўме:
Каб ён хадзіў, як вол, у ярме
І быў задаволены цэбрам пойла, —
Каб мы наядалі морды спакойна.
 
Таму і гукаем, не знаючы стомы:
За горла, за горла бярыце “свядомых”!
Хто з намі і хоча у радасці жыць —
За горла павінен “свядомых” душыць!

2001 травень, Ніл Гілевіч
"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі."

Ф. Багушэвіч

Родная мова - мірная зброя ў барацьбе за існаванне Беларусі. Выкарыстоўвайце яе часцей, беларусы!
​​ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ АБ ВАЛЬНЫМ СОЙМЕ РУХУ «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

2-га кастрычніка ў Варшаве адбыўся ўстаноўчы сход (Вальны Сойм) дэмакратычнага Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь». Рух запачаткаваны раней Беларускім Нацыянальным Сакратарыятам Руху «Вольная Беларусь». Рушэньне існавала ў неструктураванай сутнасьці. 2-га кастрычніка закладзены асновы яго структурызацыі. 24 дэлегаты і сябры суполак Руху (у асноўным з Польшчы) плюс «анлайн» пацьвердзілі Палітычныя Прынцыпы арганізацыі і прынялі Статут Руху.

Былі заслуханыя палітычныя даклады (Паўла Ўсава і Зянона Пазьняка), прынятыя рэзалюцыі аб барацьбе з акупацыйным рэжымам у Беларусі і аб падтрымцы змагарнай Украіны, аб разьвіцьці беларускага нацыянальна-культурнага асьветніцтва.

Напярэдадні Вальнага Сойму сябры Руху «Вольная Беларусь» набылі для палка Каліноўскага мікрааўтобус «Фольксваген», намячаецца збор сродкаў на баявыя дроны для каліноўцаў.

Рух «Вольная Беларусь» складаецца з двух частак: адна (мэтрапольная) існуе падземна ў Беларусі; другая – замежная, існуе ў вольным сьвеце. На сёньняшні дзень ёсьць суполкі і сябры Руху ў Польшчы, Нямеччыне, Нарвэгіі, Летуве, ЗША.

Сэнс Руху – беларускае нацыянальнае «Адраджэньне», вызваленьне Беларусі з-пад расейскай акупацыі і з-пад улады антыбеларускага рэжыму.

На сходзе былі абраныя кіроўныя ворганы якімі зьяўляецца Каардынуючая Управа (выканаўчы ворган, кіраўнік Віктар Каралькоў) і створаны раней Беларускі Нацыянальны Сакратарыят (палітычна-ідэалагічны ворган).

Базавымі палітычнымі прынцыпамі руху зьяўляюцца наступныя пастулаты:
1. Дзяржаўная незалежнасьць Беларусі.
2. Дзяржаўная Беларуская мова.
3. Вольнае дэмакратычнае грамадзтва.
4. Імпэрыялістычная Расея – вораг Беларускай нацыі і пагроза для існаваньня незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.
5. Вяртаньне законнай Канстытуцыі 1994 года, як канцэптуальнага базісу для разьвіцьця новага дзяржаўнага і дэмакратычнага ладу ў Беларусі.
6. Вяртаньне Беларускага дзяржаўнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і гэрба Пагоня.
7. Парляманцкая рэспубліка.
8. Выбары Вярхоўнай Рады (новага Першага скліканьня) па мажарытарнай сістэме (пакуль ні створыцца партыйная сістэма палітыкі).
9. Перагляд і адмена рэжымнага заканадаўства якое было прынята пад час кіраваньня Лукашэнкі, якое супярэчыць канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 1994 году, інтарэсам нацыянальнай дзяржавы і грамадзтва.
10. Выхад з усіх антынародных дамоваў і саюзаў з Расеяй і з іншымі з краінамі, падпісаных Лукашэнкам
11. Новая рэгіянальная сістэма бясьпекі на падставе Балта-Чарнаморскай канцэпцыі супрацоўніцтва.
12. Супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амэрыкі і з дэмакратычнымі краінамі Эўропы, а таксама з Канадай, Аўстраліяй, Японіяй, Новай Зеландыяй і іншымі дэмакратычнымі дзяржавамі. Супрацоўніцтва з НАТА, з рэгіянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі, якія аб'ядноўваюць дэмакратычныя краіны.
13. Дабраахвотная падтрымка Украіны ў вайне супраць расейскай агрэсіі. Разьвіцьцё палітычных, эканамічных дабрасуседзкіх адносінаў з Украінай пасьля перамогі над расейскім агрэсарам. Выбудаваньне асноў дзеля ўзаемаразуменьня і выпраўленьня палітычных злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны.
14. Дэсаветызацыя і дэрусіфікацыя.
15. Вызваленьне і рэабілітацыя палітычных зьняволеных.
16. Люстрацыя.

Бліжэйшая арганізацыйная задача Руху – павелічэньне колькасьці суполак па ўсім сьвеце, дзе ёсьць беларусы. У наступных паведамленьнях будуць пададзены прынятыя дакуманты і рэзалюцыі Вальнага Сойму, плюс кантактныя каардынаты Руху.

Заклікаем ўсіх грамадзян, якія падзяляюць палітычныя прынцыпы «Адраджэньня» ўключацца ў дзейнасьць беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху.

Жыве Беларусь!

📍Ніжэй зьмяшчаем сэрыю фрагмэнтаў відэа (шэсьць ролікаў) з Вальнага Сойму Руху.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
Forwarded from Честные люди
​​Руская мова — гэта камфорт, ❤️ беларуская мова — свабода

У флэшмобе #маямова мы пабачылі гісторыі беларусак і беларусаў, якія асэнсавана дадаюць беларускую мову ў сваё жыццё. Выбар мовы непарыўна звязаны з суб’ектнасцю асобнага чалавека і ўсёй грамадзянскай супольнасці.

Якая сувязь беларускай мовы і суверэнітэту? Як звязаная вайна Расеі супраць Украіны з беларускай мовай? Чаму хтосьці кажа, што пераходзіць на беларускую складана, і ці сапраўды гэта так? На гэтыя пытанні адказвае лідэрка *Сумленных людзей Алена Жываглод:

• «Беларускам і беларусам важна пераходзіць на беларускую мову. Павольна ці хутка, але гэты працэс ужо адбываецца. Гэта пытанне асэнсаванага выбару, самасвядомасці, суб’ектнасці беларускага народу».

• «Разумею, чаму пераход з рускай мовы на беларускую можа быць складаным. Сапраўды, мне асабіста прасцей застацца на рускай. Але просты шлях не заўсёды лепшы. Мы шмат гадоў не звярталі ўвагі на тое, што руская мова паўсюль насаджваецца, а беларускую мову дыскрымінуюць на розных узроўнях».

• «Шмат гадоў мы жылі ў адной інфармацыйнай прасторы з Расеяй — і нам так было камфортна. Мы глядзелі расейскае ТБ, сачылі за жыццём расейскіх зорак і святкавалі Новы год двойчы: па Мінску і па Маскве. Нас такіх было вельмі-вельмі шмат. Для многіх з нас было звыклым, што беларуская мова фактычна вывучаецца як замежная, а руская літаратура — як родная».

• «Асэнсаванне важнасці беларускай мовы надыходзіць праз жудасныя падзеі: рэпрэсіі, вайну, пагрозу страты незалежнасці для Беларусі. Праз атакі прапаганды Крамля і спробы абароны ад яе. Праз наўмыснае знішчэнне ўсяго беларускамоўнага, што ёсць у краіне».

• «У 2020 годзе сотні тысяч беларусаў і беларусак усвядомілі сябе грамадзянамі Беларусі — магчыма, першы раз за жыццё. Уздым грамадзянскай свядомасці прывёў таксама да пытання: а хто мы, беларусы? Якія мы? Якія ў нас каштоўнасці? І на якой мове мы размаўляем?»

Пышыраючы беларускамоўную прастору, мы з вамі ўзмацняем і суверэнітэт беларускага народу. Беларуская мова — гэта наш асэнсаваны выбар, які мы робім нягледзячы на антыбеларускую палітыку дзяржавы.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество
А ў нас сёння дошка ганьбы: "Каму пры нелегітымным жыць добра".
Жыхар нашага гораду Баранавічы Клачко Аляксандр і адначасова баец батальёна "Волат" палка Каліноўскага дзеліцца сваім бачаннем барацьбы і будучыні вольнай Беларусі ў сваім канале.

Далучайцеся!

Беларусь будзе вольнай!
Лукашысты - суагрэсары ў вайне супраць Украіны.

Беларусы, уздымайцеся!
2024/11/05 06:53:44
Back to Top
HTML Embed Code: