Telegram Web Link
Forwarded from Годна
Пакуль ідзе актыўная падрыхтоўка «ўлады» да парада 9-га траўня, а ў продаж паступаюць білеты на «Славянскі базар». Простыя людзі шукаюць магчымасці дапамагчы у змаганні з «псіхозам».

☝️Вось некалькі Google-форм, у тым ліку па збору інфармацыі пра ціск з боку ўлады.

🔸 Збор валанцёраў па Беларусі: https://forms.gle/4vihfEHh2xFc3yQR9

🔸 Пошук вытворцаў/пастаўнікаў сродкаў індывідуальнай абароны і антысептыкаў: https://forms.gle/q97fqiCrPfGHtRQ17

🔸 Збор фактаў ціску на медычны персанал або пацыентаў праў перадачу інфармацыі ў СМІ/Сац.сеці: https://forms.gle/Aw6wgTSoaqasQ3Cx9

🔸 Форма для прыёма заявак на аказанне дапамогі медыкам у час пандэміі:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfXtYBCQFf-Qvh9i7fJVittvrkPT30JR4VGfAuFtFv3Wa3I3w/viewform
Каманда БНР100 пачынае грамадскую кампанію «Годна», якая будзе прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай свядомасці.

❗️Падрабязней пра кампанію «Годна», нашыя планы і праекты глядзіце ў першым роліку і на сайце hodna.by

https://youtu.be/EEdHEUAfcPQ
Forwarded from Годна
Мы запускаем у вытворчасць першую партыю прадукцыі «Трымайся Годна» — гэта бяспечныя ручкі, плакаты, стыкеры, павязкі, магніты і іншыя рэчы, якія расказваюць і дапамагаюць беларусам правільна сябе паводзіць падчас пандэміі каранавіруса.

Ёсць два варыянты, як атрымаць гэтую прадукцыю:

1. Бясплатна. Калі вы прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, публічныя людзі, блогеры, актывісты ці медыкі, то можна запоўніць заяўку і стаць амбасадарам «Годна».

2. Праз Улей. Набыць адзін з лотаў праекта «Трымайся Годна» і такім чынам падтрымаць праеккт, яго далейшую працу і развіццё.

Форма для заявак на амбасадарства, лоты і ўся падрабязная інфармацыя тут: https://ulej.by/project?id=1418630
Спецыяліст(ка) па камунікацыі, знайдзіся!
📌Шукаем спецыяліста/ку па камунікацыі.
Хто нам патрэбны?
☑️Чалавек, які/ая падзяляе нашы каштоўнасці і гатовы/а стаць часткай нашай каманды на пяць месяцаў.
☑️Чалавек, які/ая цярплівы/а, любіць людзей і лічыць сябе гуру ў камунікацыі.
Што трэба будзе рабіць?
☑️Дапамагаць у частковым вядзенні сацыяльных сетак: публікацыя відэа, перапакаванне кантэнту для розных платформаў (прыярытэт: Instagram, Youtube, Аднакласнікі).
☑️Праца з відэа/ролікамі для сацыяльных сетак: мантаж, нарэзка, праца з інфаграфікай і г.д
☑️Сітуацыйная праца з каментарамі пад відэа, вядзенне актыўнай камунікацыі з карыстальнікамі сацыяльных сетак.
Чаго мы чакаем?
☑️Вы вольна карыстаецеся графічнымі і відэа-рэдактарамі і можаце аператыўна працаваць з відэа.
☑️Вы стрэсаўстойлівы, умееце знаходзіць агульную мову з канфліктнымі людзьмі, упэўнены ў сабе.
☑️Вольна валодаеце беларускай і рускай мовамі.
☑️Гатовы да неўнармаванага працоўнага графіка.
Умовы працы:
☑️0,25 стаўкі (да 5-10 гадзін у тыдзень).
☑️Аддаленая, горад не мае значэння (прыярытэт заяўкам з рэгіёнаў).
☑️Перыяд працы – 5 месяцаў.
Як падаць заяўку?
☑️Дасылайце сваё рэзюмэ на пошту [email protected] да 6 траўня ўключна.
☑️У тэме ліста ўкажыце «Вакансія спецыяліста/кі па камунікацыі». У рэзюмэ ці тэксце ліста просьба ўказаць з якога вы гораду і пажаданы ўзровень заработнай платы.
Forwarded from Годна
Былі здзіўленыя, што не ўсе беларусы ведаюць значэнне слова «Годна». Зрабілі адмысловае відэа, каб расказаць і патлумачыць, чаму менавіта гэтым словам мы назвалі нашую грамадскую кампанію.

Што ў бліжэйшы час мы будзем рабіць:

- акцыя «Трымайся Годна» — усе жадаючыя змогуць бясплатна атрымаць стыкеры, плакаты, значкі, маскі, магніты і іншыя рэчы з лагатыпам кампаніі. Заяўкі пакідайце тут: https://hodna.by/#section-1586801831533;

- музычны марафон «Спяваем Годна» — разам з Сержуком Доўгушавым і запрошанымі музыкамі паспрабуем разам у анлайн-фармаце паспяваць папулярныя беларускія песні;

- серыял «Годная Беларусь» — ужо на гэтым тыдні мы прэзентуем першую серыю відэа-лікбезу «Годная Беларусь. Як беларусы сталі народам»;

- на гэтым тыдні сумесна з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і даследчым цэнтрам Satio стартавала агульнанацыянальнае сацыялагічнае апытанне па тэме беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і свядомасці, у чэрвені прэзентуем вынікі гэтай маштабнай працы;

- ідзе праца над кнігамі: нацыянальная ідэя Беларусі «Годна» сумесна з BISS, сумесна з Еўрарадыё — «Ідэя X», сумесна з «Нашай Нівай» — зборнік беларускамоўных коміксаў «Годна-неверагодна»;

- «Арт Сядзіба» рыхтуе анлайн-фестываль і вечаровае анлайн-шоу «Годны кантэнт»,

- адразу пасля сканчэння эпідэмія каранавіруса мы пачнём падрыхтоўку форуму «Нацыянальная ідэя Беларусі», творчага конкурсу і фестывалю «Годна», моладзевай школы «З Годна», бізнес-форуму «Так, Годна!» ды іншых цікавых праектаў.

Далучайцеся да нашых сацсетак, каб не прапусціць годныя падзеі:
https://www.instagram.com/hodnaby/
https://www.facebook.com/hodnaby/
https://www.tg-me.com/hodnaby
https://twitter.com/hodnaby
https://vk.com/hodnaby
https://ok.ru/hodnaby
https://youtube.com/c/hodnaby
Сёння хочам згадаць прамову Юрыя Зісера пра нацыянальную ідэю Беларусі, якая прагучала 25 сакавіка 2018 года на святкаванні 100-годдзя БНР:

Дорогие друзья, поздравляю нас всех со столетием объявления белорусской государственности. Наконец-то я вижу улыбающиеся лица, а то все серьезные, как на 7 ноября. Это яркое проявление развития национальной идеи в современных условиях. Хватит диванной критики и пассивного ожидания чуда. Нам пора переходить к активному улучшению нашей жизни своими силами. Чем больше мы будем делать для себя и других — тем светлее будущее нашей страны, тем крепче наша независимость.

Вспоминая сегодня историю, важно помнить о том, что будущее страны не может лежать в ее прошлом. Поэтому национальная идея должна основываться не только на истории, но и учитывать сегодняшние и будущие интересы большинства наших граждан. Национальная идея не может разделять людей по их взглядам на историю, источникам доходов, языку, погонам, должностям. Никому не дано «приватизировать» национальную идею и объявлять себя «правильными» последователями, а остальных — «неправильными».

Новейшая история нашей страны показала, что идеологические гетто у нас не имеют успеха. Они лишь разъединяют нас и делают нацию слабее. Только идеи, которые нас всех объединяют, откликнутся в наших душах и смогут воплотиться в жизнь. Для этого нужно развивать общество граждан, самостоятельно, по собственной инициативе, своими силами улучшающих свою жизнь и всю нашу страну. Это сейчас самая важная, самая актуальная национальная идея. Помня об этих двух вещах — независимости страны и гражданском обществе — мы всегда будем иметь верный ориентир в политике, идеологии, культуре, медиа, экономике, бизнесе, всех сферах жизни. Мы сами ответственны за наше будущее — и мы его построим. Да здравствует независимая Беларусь! Ура!
Forwarded from Годна
Глядзіце першую серыю відэапраекта «Годная Беларусь» — «Як беларусы сталі народам».

Плануем 5 серый, будзем у простай і нагляднай форме распавядаць, у першую чаргу самім беларусам, як узніклі і фарміраваліся наш народ, нацыя, краіна, дзяржаўнасць.

Адкажам на пытанні: Чым мы, беларусы, адметныя і ўнікальныя? Што нас яднае? Што дае моцы захоўваць і ўмацоўваць здольнасць грамадства самастойна супрацьстаяць знешнім і ўнутраным пагрозам для нашай дзяржавы? Мы раскажам пра мінулае, цяперашняе і крыху зазірнём у будучыню Беларусі.

Першая серыя па-беларуску: https://youtu.be/Zd1zEZ-97C0

Першая серыя па-руску: https://youtu.be/0in6ogIWKbs
Беларусы з розных гарадоў і краін разам у анлайне зайгралі і заспявалі «Я нарадзіўся тут»:
https://www.youtube.com/watch?v=1v_nXJCW2Kk

Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна».

Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.

Першымі музыкамі, з якімі апрабаваны такі фармат, сталі Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі.

1 чэрвеня мы прэзентавалі песню «Я нарадзіўся тут». У запісе паўдзельнічалі Зміцер Вайцюшкевіч, выканаўца песні, і 50 беларусаў, якія жывуць у розных гарадах Беларусі, а таксама ў Літве, Германіі, ЗША, Бразіліі ды іншых краінах свету.

Прэм'ера песні прымеркаваная да 20-годдзя супольнага музычнага праекта «Я нарадзіўся тут», які быў запісаны і выдадзены ў 2000 годзе.

Прэм’ера песні «Паветраны шар» з удзелам Лявона Вольскага адбудзецца ў наступны панядзелак, 8 чэрвеня. У запісе новых песень можа паўдзельнічаць кожны ахвотны, для гэтага трэба далучыцца да тэлеграм-канала і чата «Годна»: https://www.tg-me.com/hodnaby.

Там Сяржук Доўгушаў будзе публікаваць анонсы і інструкцыі па новых песнях, а таксама даваць парады як правільна спяваць і граць, каб Яўгену Цярэнцьеву, які ў праекце адказны за вытворчасць відэа і гуку, было прасцей усё гэта зводзіць у адзін ролік.

У планах праекта «Спявай Годна» запрашаць вядомых беларускіх музыкаў і штотыднёва выпускаць новыя ролікі. Калі вам спадабаўся першы выпуск, то на MolaMola можна падтрымаць праект, каб ён стаў рэгулярным: https://molamola.by/cmp/7NG

А калі скончыцца пандэмія каранавіруса, то арганізатары праекта хочуць сабраць яго ўдзельнікаў і гледачоў, каб ужо ў жывым фармаце нарэшце разам заспяваць гучна і годна.
Давайце заспяваем нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня» разам!

Наступнай песняй, якую мы рыхтуем для відэапраекта «Спяваем Годна», будзе «Пагоня» на верш Максіма Багдановіча.

Сяржук Доўгушаў падрыхтаваў адмысловую відэаінструкцыю, якая вам дапаможа правільна запісаць відэа, каб яно трапіла ў фінальны ролік: https://youtu.be/2lzSTdbw2DI

Увага! Запісы прымаем да 20.00 12 чэрвеня на e-mail: [email protected].

Інструкцыя:
1. Уважліва глядзіце гэтае відэа і выбіраеце якім голас будзеце спяваць (больш высокі ці нізкі),
2. Пампуеце і ўключаеце у навушніках фанаграму для спеву: https://bit.ly/3f4U5Vi,
каб было прасцей, можна таксама спяваць пад караоке-версію: https://youtu.be/a6h9E6jvKvE
3. Запісваеце гарызантальнае відэа і дасылаеце да 20.00 12 чэрвеня на e-mail: [email protected].

Ранейшыя выпускі:
Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар»: https://youtu.be/NzcPh6aVt_Q
Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут»: https://youtu.be/1v_nXJCW2Kk

Гімн «Пагоня» (караоке-версія): https://youtu.be/a6h9E6jvKvE
Гімн «Пагоня» (Vilnia video): https://youtu.be/KovAyhJfeSo
Гімн «Пагоня» (lyric video): https://youtu.be/gc6VYsjj4AI
Эдуарду Пальчысу далі 15 сутак арышту за ўдзел у легальных пікетах па зборы подпісаў на Камароўцы. Заўважу, што ён там не мітынгаваў, а здымаў відэа ў свой тэлеграм-канал: https://www.tg-me.com/palchys.

Але гэта зараз нікому не важна. Прысуд далі завочна ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска, Эдуард на суд не хадзіў. Сам Эдуард зараз знаходзіцца дома.
Беларусы з розных гарадоў і краін у чарговы раз сабраліся разам у анлайне, каб праспяваць гімн «Пагоня»! 🔥

Сентыментальных просім не глядзець гэтае відэа, бо будзеце плакаць.

У запісе песні паўдзельнічаў вядомы оперны барытон Ілля Сільчукоў. Зайгралі на гуслях і праспявалі Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная, мастацкі кіраўнік і дырыжор хору Concordia Галіна Казіміроўская.

Іншыя словы — лішнія! Проста глядзіце!

Спасылка: https://youtu.be/nhaBzLqp3OU
Да дрыжыкаў! Беларускія карагодныя песні — гэта космас!

Беларусы з розных куткоў свету заспявалі годна карагодную песню «Што й па мору». У запісе паўдзельнічалі больш за 20 беларускіх фальклорных калектываў і сольных выканаўцаў.

Праект «Спяваем Годна» мы робім сумесна з Сержуком Доўгушавым і Яўгенам Цярэнцьевым.

Паслухайце, гэта нешта магічнае: https://youtu.be/H3Pl64uOShU
2025/02/23 20:41:41
Back to Top
HTML Embed Code: