Telegram Web Link
Сабралі поўны спіс мерапрыемстваў у Беларусі і іншых краінах да #БНР101 Дня Волі 2019: https://symbal.by/bnr101-dzien-voli/

Міжнародныя флэшмобы, перфомансы, творчыя акцыі і больш за 20 мерапрыемстваў у 10 краінах.
Forwarded from HARBACEVIČ
Забарона БНР-101 у цэнтры Мінска стварыла "эфект вады": што летась сабралося ў адным возеры ля Оперы, сёлета разлілося па ўсёй краіне.

Мы таксама недзе з гэтых месцаў пабываем і ўздымем куфаль піва за стваральнікаў БНР.

Думка тут простая: тыя народы Расійскай Імперыі, якія ў 1918 не абвяшчалі незалежнасці, па выніку сёння сваёй дзяржаўнасці і не маюць. Простым мысленчым працэсам прыходзім да высновы, што без бацькоў БНР-БССР не было б і Рэспублікі Беларусь, ўсведамленне каштоўнасці гэтай даты беларусамі непазбежна.

Таму ўсіх з надыходзячым!
Перад пачаткам Дня Волі ў Гародні 23 сакавіка ў Каложскай царкве — малітва за Беларусь, а пасля свята ў Фарным касцёле — Імша за Беларусь!!!

Сябры, мы яшчэ не пакрылі ўсе выдаткі на запланаваныя намі мерапрыемствы да Дня Волі.

Падтрымаць лепш гэтымі спосабамі:

https://www.talaka.org/projects/3128/overview

https://www.facebook.com/donate/2272440446417705/
Forwarded from NEXTA Live
Гродненский государственный университет опускается ниже дна. Он организует… патрули из деканов факультетов (!!!), чтобы те во время завтрашнего Дня Волі искали и "засекали" своих студентов.

Уважаемые студенты! Мероприятие официально разрешено. За запугивания, угрозы и "ковры у ректора" администрация университета будет нести ответственность по полной программе. Фиксируйте каждое нарушение ваших конституционных прав и свобод на фото, видео или аудио и присылайте их напрямую мне: @stepanexta
Forwarded from test
Завтра, 23 марта, в Гродно состоится крутой бесплатный концерт в честь Дня Воли!

Лучшие белорусские группы споют для вас в Коложском Парке, празднуя 101-летие Беларуской Народной Республики.

Фуд-корт, детская площадка, ярмарка и отличная погода специально для вас! Начало в 13.00!

Мероприятие официально разрешено! Вход Свободный!
Добры дзень усім! У Гародні сёння свеціць сонца, на пляцоўцы ў Каложскім парку ідзе апошняя падрыхтоўка да свята #БНР101 і ў нас ужо ёсць расклад выступаў музыкаў.

Годна адсвяткуем пачатак другога стагоддзя нашай незалежнасці!

Падтрымаць правядзенне свята можна на www.bnr.by.
На імшы за Беларусь у Фарным касцёле ў Гродне пасля святкавання Дня Волі #БНР101 можна было ўбачыць незвычайную з'яву. Праз шкло ратонды святло падала так, што можна было пабачыць бел-чырвона-белы сімвал.
Зрабіць свята на Дзень Волі за 5 дзён? Калі ласка!
#БНР101

Сябры, збор сродкаў працягваецца, яшчэ акцыі і мерапрыемствы 24 і 25 сакавіка!

Падтрымаць лепш гэтымі спосабамі:

https://www.talaka.org/projects/3128/overview

https://www.facebook.com/donate/2272440446417705/
Нагадваем, што сёння ў Мінску Арт Сядзіба ладзіць #БНР101 «Дзень Волі» ў клубным фармаце.

24 сакавіка ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР», прымеркаваная да 101-ых угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Праграма:

📌15:00 Урок першы: лекцыя Сяргея Харэўскага «Віртуальны шпацыр па адрасах БНР»

📌16:30 Урок другі: лекцыя Андруся Унучака «Нашаніўскае адраджэнне - падмурак БНР»

📌18:00 Урок трэці: лекцыя Уладзіміра Ляхоўскага «Сімвалы БНР»

📌19:00 Урок музыкі: выступ NAKA, МУТНАЕВОКА, :B:N:

Падчас імпрэзы будуць адбывацца ўрокі малявання. Ілюстратарка Лізавета Ганчарова навучыць вас маляваць Пагоню - нацыянальны сімвал Беларусі.

Мерапрыемства з вольным уваходам, таму фінансава падтрымаць імпрэзу можна праз краўдфандынгі:
https://www.talaka.org/bnr101
https://www.talaka.org/arts
Сустракаемся а 18.30 у Мінску на скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйная і Камсамольская.

Жыве Беларусь!
#БНР101

https://www.facebook.com/LavonVolski/videos/vb.352914711790101/326010054936433/?type=2&theater
Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Ігара Варашкевіча і Паўла Аракеляна затрымалі на вуліцы Камсамольскай, пасадзілі ў бусік. Не далі выступіць на пешаходнай вуліцы! #БНР101
Музыкаў выпускаюць і пачаліся феерверкі #БНР101. Прынамсі мы ў цэнтры чулі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прислали подписчики. Говорят снято возле Окрестино. Надеюсь Дашкевич и другие задержанные слышали его.
2025/02/24 12:34:54
Back to Top
HTML Embed Code: