Сябры, віншуем вас з Днём Волі!
25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты дзень назаўжды застанецца ў нашай гісторыі як дзень, калі беларусы гучна на ўвесь свет заявілі — мы хочам і будзем жыць у сваёй нацыянальнай дзяржаве!
Давайце памятаць і паважаць герояў БНР, якія зрабілі ўсё магчымае, каб беларусы ўсвядомілі сябе беларусамі.
Верым, што хутка мы будзем адзначаць нацыянальныя святы ўсе разам, у сваёй роднай краіне. Марым, каб кожны беларус адчуў сябе гаспадаром на сваёй зямлі.
А пакуль прапануем згадаць, як мы святкавалі Дзень Волі ля Опернага на БНР-100:
https://youtu.be/gm4RcmYSj2E
Верым, што зможам гэтак жа сабрацца зноў!

Forwarded from Годна
Памёр Станіслаў Шушкевіч
Ён быў чалавекам, пры якім пачала фармавацца сучасная Беларусь.
У 1991 ад імя Беларусі падпісаў Белавежскія пагадненні, дзякуючы якім былыя рэспублікі СССР канстатавалі яго фактычны канец і дамовіліся пра мірную супрацу ў новых рэаліях.
На пачатку 90-х ён разам з апазіцыяй БНФ заклаў беларускі падмурак, на якім трымаецца нашая краіна і дагэтуль. Менавіта ён прыняў рашэнне адмовіцца ад ядзернай зброі і быў супраць уступлення ў АДКБ.
Сёння скончыўся зямны шлях Станіслава Станіслававіча. Але шлях незалежнай Беларусі працягваецца.

Сёння Дзень нараджэння Паўла Белавуса!
Пашы — 35. Зараз у яго тры крымінальныя артыкулы. Сёння следства працягнулі яшчэ на 2 месяцы.
Што можна зрабіць для Пашы?
1️⃣ Дашліце ліст Паўлу Белавусу па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
2️⃣ Падтрымайце яго грашовым пераводам. Як гэта зрабіць, можна пачытаць тут.
3️⃣ Любіце Беларусь, размаўляйце па-беларуску, падтрымлівайце культуру і радзіму любымі спосабамі ❤️

Прымі ўдзел у святкаванні 106 гадоў БНР!
25 сакавіка – адзін з найважнейшых дзён у беларускай гісторыі. 106 гадоў таму ў 1918 годзе Беларуская Народная Рэспубліка стала першай нацыянальнай дзяржавай беларусаў і беларусак.
Мы, каманда БНР100, працягваем традыцыю, якую заклалі ў 2018 годзе. Тады, як вы памятаеце, мы адсвяткавалі стагоддзе БНР мітынгам-канцэртам каля Опернага тэатра ў Мінску.
У гэтым годзе мы зноў плануем правесці мерапрыемства з трансляцыяй на YouTube. На БНР106 мы запросім не толькі беларускія музычныя гурты, але і розных цікавых гасцей – экспертаў і экспертак, якія раскажуць пра культуру, гісторыю і ўздымуць актуальныя на сёння для беларусаў і беларусак пытанні. За гэтымі абмеркаваннямі будзе цікава назіраць і слухаць, мы абяцаем!
Ужо ідзе падрыхтоўка для арганізацыі БНР106: замоўленая пляцоўка, ёсць дамоўленасці з музычнымі гуртамі і гасцямі.
Зараз мы просім вашай дапамогі:
падтрымаць правядзенне БНР106 можна тут:
bysol.org/be/private/bnr106
Мы верым у вас, бо беларуская салідарнасць – галоўная нашая сіла.
Дзякуй за падтрымку, дарагія.
Жыве Беларусь!

25 сакавіка 1918 года ў Мінску была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі – першай уласнай нацыянальнай дзяржавы беларусаў і беларусак.
Але ці гэта сапраўды было народным і легітымным рашэннем?
Разбіраемся разам, гартайце карусель!
Таксама нагадаем, што можна падтрымаць збор на анлайн-святкаванне #БНР106 па спасылцы:
www.bysol.org/ru/private/bnr106

25 сакавіка 106 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэты дзень мы ўпершыню на ўвесь свет заявілі: мы ёсць, у нас ёсць свая зямля і права будаваць сваю будучыню. Дык давайце правядзем Дзень Волі разам!
У 19:00 па мінскім часе 25 сакавіка на ютуб-канале «Годна» пачнецца святочная трансляцыя. Будзе шмат беларускай музыкі ў жывым выкананні, а таксама вас чакаюць гістарычныя цікавосткі, абмеркаванне сучаснай культуры і будучыні, пра якую мы марым.
🤍 J:МОРС
❤️ NAVIBAND
🤍 Dlina Volny
І гэта толькі пачатак, хутка будуць абвешчаныя іншыя музычныя гурты.
Уся асноўная інфармацыя – па хэштэгу #БНР106.
Дзяліцеся з блізкімі, запамінайце час і месца сустрэчы – мы робім гэта для кожнай і кожнага, хто чытае гэтыя радкі. Збірайцеся з роднымі і сябрамі і ўключайце трансляцыю разам. Насычаны эфір запланаваны на ўвесь вечар. У вас будзе магчымасць бяспечна пагутарыць з гасцямі шоу і прывітаць землякоў 😉.
Нагадваем, што вы можаце падтрымаць арганізацыю нашага свята тут – будзем вельмі ўдзячныя.
З любоўю,
Каманда БНР100
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️ У БНР106 прымуць удзел VOLSKI, DZIECIUKI, NOCHY і іншыя.
Да святкавання БНР106 засталося 13 дзён!
25 сакавіка – адзін з найважнейшых дзён у гісторыі нашай краіны. Гэта дзень, калі была створаная Беларуская Народная Рэспубліка – першая незалежная дзяржава беларусаў і беларусак.
Уявіце, што гэты дзень – як Дзень народзінаў нашай Радзімы, Беларусі, толькі ёй, вядома, не 100 гадоў, а значна больш. Збірайце сяброў і блізкіх за святочным сталом, сустракайцеся разам у файнай кампаніі.
Мы запрашаем вас у госці на анлайн-святкаванне!
Трансляцыя пачнецца а 19:00 на YouTube-канале «Годна»:
Для вас праспяваюць:
🤍 J:МОРС,
❤️ NAVIBAND,
🤍 DLINA VOLNY,
❤️ NOCHY,
🤍 DZIECIUKI,
❤️ VOLSKI.
Таксама ў эфіры запланаваныя абмеркаванні з удзелам экспертак і экспертаў – на тэму гісторыі і культуры Беларусі, нашай сучаснасці і будучыні. А весці гэтае мерапрыемства будуць Ліза Ветрава і Дзяніс Дудзінскі.
Давайце адзначым гэты дзень разам!
Падтрымаць правядзенне БНР106 можна тут
Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, каб нічога не прапусціць: Instagram Facebook Twitter

Каманда @bnr100by запускае сайт — bnr106.info, дзе ўжо сабрана больш за 60 акцыяў, канцэртаў і сустрэчаў, прымеркаваных да 106-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Ужо вядома, што акцыі пройдуць больш чым у 20 гарадах свету. Сярод іх Вільня, Варшава, Кракаў, Тбілісі і шмат-шмат іншых.
Калі вы ведаеце, дзе яшчэ плануюцца імпрэзы да 25 сакавіка — дасылайце інфармацыю ў @dzechat_bot ці праз форму для сувязі на сайце bnr106.info.
Акрамя таго, на сайце сабраныя:
⚪️ Актуальныя зборы на БНР106
🔴 Розныя цікавыя артыкулы
⚪️ Успаміны, як мы святкавалі раней
Падрабязнасці на bnr106.info
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡Замена на #БНР106!
Гурт Dlina Volny, на жаль, не зможа выступіць на анлайн-святкаванні БНР106. І мы шчыра зычым вакалістцы Машы як мага хутчэй ачуняць і больш не хварэць!
Але мы проста не можам вас пакінуць толькі з гэтай навіной, таму Dlina Volny на БНР106 заменіць Šuma!
Цудоўная беларуская электроніка з элементамі этна прагучыць ужо 25 сакавіка а 19:00 на YouTube-канале «Годна»! Не прапусці!

25 сакавіка – важная дата нашай гісторыі. Менавіта ў гэты дзень 106 гадоў таму беларусы і беларускі стварылі сваю першую ўласную дзяржаву. Калісьці ў гэты дзень адбываліся ўрачыстасці па ўсёй краіне, былі святочныя шэсці і канцэрты. На жаль, зараз гэтае свята не можна адзначаць адкрыта. Але як адсвяткаваць 25 сакавіка?
Любое свята гэта найперш магчымасць сустрэцца з блізкімі. Даўно не збіраліся са старымі сябрамі і сяброўкамі пасядзець з чымсьці смачненькім? То самая нагода! А добрая кампанія – гэта што?
Гэта цудоўная магчымасць шчыра падзяліцца думкамі, эмоцыямі і ўражаннямі, знайсці падтрымку і адчуць сябе ў кампаніі аднадумцаў. Дарэчы, гэта добрая нагода распавесці дзецям пра Беларусь, пра нашую гісторыю і культуру.
Абмеркаваць культуру і гісторыю, паслухаць пра беларускіх выдатных дзеячоў, выказаць сваё меркаванне ці нават паспрачацца з сябрамі пра «а што, калі б…» – гэта вельмі цікава!
Выдатным фонам для размовы стануць трэкі беларускіх выканаўцаў. Беларуская музыка – невычарпальная крыніца самых розных эмоцыяў і натхнення!
25 сакавіка а 19 гадзіне па мінскім часе мы зладзім для вас святочную трансляцыю на Youtube-канале «Годна». Запрашаем вас далучацца разам з сябрамі і сваякамі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Спадзяемся, у нас разам атрымалася стварыць святочную атмасферу яднання.
З Днём Волі! Жыве Беларусь!
#БНР106
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM