Telegram Web Link
#звязда
Рэвіталізацыя ў Менску 1920-х - навіна пра пераробку былога фабрычнага корпуса на вуліцы Бакуніна (зараз гэта вул.Кірыла і Мяфодзія, самы цэнтр горада) пад жытло для рабочых. Заметка з газеты "Звезда" №121 1927 года.
#звязда
Шапка нумара газеты "Звязда" №215 1939 года, прысвечанага пачатку вызваленчага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну 17 верасня 1939 года, вынікам каторага стала аб'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
#фотабсср
Першыя дні вызвольнага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года - палітработнікі т.Рудакоў і т.Жураўлёў размаўляюць з палоннымі польскімі жаўнерамі ў раёне Маладзечна.
#мастацтвабсср
Карціна мастака М.Манасзона "Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі", 1940 год.
#фотабсср #публікуеццаўпершыню
Фотаздымкі савецкага фатографа Віктара Цёміна, зробленыя ў верасні 1939 года ў Заходняй Беларусі. Крыніца: Дзяржаўны архіў РФ (ГА РФ, ф.10140, д.52, л.1-7).
Заказываў сканы дыстанцыйна і не пазначыў, каб адсканілі подпісы да фотаздыскаў (калі яны там былі, канешне), таму здымкі атрымаліся без подпісаў і без лакалізацыі. Сама справа называецца "Дело 52. Воссоединение. Барановичи. Молодечно", але дакладных фотак таго ж Маладзечна я тут не знайшоў, адзінае, што 5-я фотка гэта Вільнюс (будынак на вуліцы Швянтарагё 2, які фасадам выходзіць на цэнтральную Кафедральную плошчу), а фоткі 6 і 7 - гэта мястэчка Краснае, што пад Маладзечнам.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#дакументы
"Бальшавік" Газета падпольнага Центральнага Камітэта Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі, філіяла Камуністычнай Партыі Польшчы. Вільня.
Старонкі #3 ад 10.06.1925 г. і #28 за люты-сакавік 1929 г.
#мастацтвабсср
Графіка мастака Анатоля Тычыны "Мінск. Савецкая вуліца", 1940 год.
#кнігібсср
Нотная кніга з дзіцячымі песнямі "Зайчык-грайчык", складальнік М.Анцаў, Менск, 1930 год.
#архітэктурабсср
Дзяржаўная бібліятэка імя Леніна ў Менску, пабудаваная паводле праекта архітэктара Георгія Лаўрова ў 1930-32 гадах на фота 1933 года.
#архітэктурабсср
Сучасны стан будынка былой Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна.
#фотабсср #архітэктурабсср
Вуліца Першамайская ў Магілёве і канструктывісцкі будынак кінатэатра "Чырвоная зорка" злева на фота 1930-х гадоў (фільм "Шлях карабля" на афіцы выйшаў у 1935-м).
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#дакументы
Пасведчанне аб сканчэнні 5-й яўрэйскай няпоўнай сярэдняй школы г. Менска. 1937 г.
2024/10/04 15:27:36
Back to Top
HTML Embed Code: