Telegram Web Link
#советскаябелоруссия #піонэрскізагаловак
"Под знаком перестройки" - загаловак з другой паловы 1980-х гадоў у газеце 1940 года ("Советская Белоруссия" №219).
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська працягвае даследванні, гэтым разам піша пра ўраджэнцаў Віцебска Сямёна і Барыса Леўманаў. У 1920-я гады яны былі віднымі дзеячамі шахматна-шашачнага руху ў СССР. Аднак у адзін дзень Сямён быў выключаны з Усесаюзнай секцыі і зняты з усіх пасадаў. Стаў літаратарам: пісаў сам, перакладаў Коласа, Броўку, Труса і іншых беларускіх паэтаў, склаў анталогію беларускай літаратуры, што выйшла ў Маскве. Барыс жа стаў адным з найлепшых савецкіх шашачных кампазітараў.
https://telegra.ph/Syamyon-%D1%96-Barys-Le%D1%9Emany-08-18
#кнігібсср
Вокладка і першая старонка кнігі Янкі Купалы "Для дзяцей", Мінск, 1940 год.
Поўны тэкст даступны на сайце электроннай бібліятэкі НББ.
#фотабсср
Купанне ў Свіслачы на тэрыторыі парка Горкага ў Мінску, 1940 год.
#фотабсср
Адна з маіх любімых тэм - амаль аднолькавыя ракурсы на гістарычных фотаздымках розных часоў.
Тут два здымкі ўніверсітэцкага гарадка БДУ у Мінску зробленыя, першы ў 1935 годзе, другі ў пачатку нямецкай акупацыі ў 1941 годзе. Першы здымак зроблены з былога даходнага дома Кастравіцкай, другі - з Дома Урада (дом Кастравіцкай бачны на першым плане). Усю тэрыторыю ў ніжняй палове здымкаў - цэлы ў 1935-м і спалены ў 1941-м квартал, дарэвалюцыйныя дамы справа- зараз займае плошча Незалежнасці, а на месцы будынка медфака БДУ у цэнтры здымкаў (яшчэ да вайны рэарганізаваны ў медыцынскі інстытут) - будынак кіраўніцтва мінскага метро. На нямецкім здымку на гарызонце бачны масіўны будынак чыгуначнага вакзала, якім ён стаў пасля рэканструкцыі 1940 года, на фота 1935 года там яшчэ стары дарэвалюцыйны вакзал, які нават не бачны за корпусам БДУ.
#рабочий
Праверка выканання сацыялістычнага абавязацельства па вывучэнню беларускай мовы сярод рабочых менскага станкабудаўнічага завода імя Варашылава. Прыязджаў з праверкай нават першы сакратар ЦК КПБ Шаранговіч і абяцаў у наступны раз размаўляць з рабочымі выключна па-беларуску.
Артыкул з газеты "Рабочий" №124 1931 года.
#рабочий
Вось і сам тэкст абавязацельства рабочых менскага станказавода імя Варашылава аб стварэнні ўдарнай брыгады па вывучэнню беларускай мовы, апублікаваны ў газеце "Рабочий" №112 1931 года.
Дом спецыялістаў архітэктара Наталлі Макляцовай, узведзены ў Менску ў 1935 годзе, не захаваўся да нашага часу (разбураны немцамі ў вайну) і вядомы ў асноўным па чорна-белых фотаздымках. Як вы думаеце які ж колер меў гэты будынак пры жыцці?
Anonymous Quiz
16%
Белы
14%
Зялёны
32%
Ружовы
23%
Бэжавы
15%
Шэры
#рабочий #архітэктурабсср
Вось артыкул з газеты "Рабочий" №108 1936 года, дзе сцвярджаецца, што дом спецыялістаў Макляцовай быў ружовы.
#кнігібсср
Вокладкі польскамоўных выданняў дзяржвыдавецтва БССР пісьменніка Янкі Нёманскага (сапраўднае імя Іван Пятровіч (1890-1937)) "Рамэо і Джульета на Беларусі" (1929) і "Матка"(1928).
Понедельник - день тяжелый, и окружающая нас действительность это доказывает. Попробуем разбавить эту хрень свежими архивными находками.

Решил я тут плотненько поработать с анкетами учителей 1927 года, которые в большом количестве хранятся в НАРБ и вот - первая находка. Учительская карточка Михаила Петровича Станюты, уроженца Игумена (он же Червень), весьма солидного художника, который в тот момент учил в Минской объединенной школе Западных железных дорог.

Кстати, вполне серьезная по наполнению анкетка - и год/месяц рождения есть, и национальность есть, и карьерный путь, и даже сколько человек в семье. Небесполезно, в общем.

Источник: Ф. 30. Оп. 2. Д. 5059 (НАРБ)

#генеалогия #источники #НАРБ
#кнігібсср
Вокладка перакладу на беларускую мову кнігі А.Фадзеева "Мяцеліца", Менск, 1938 год.
2024/10/04 21:12:18
Back to Top
HTML Embed Code: