Telegram Web Link
#архітэктурабсср
Першы дом Гарсавета архітэктара Станіслава Шабунеўскага ў Гомелі, таксама вядомы як "Дом рыбы" (сучасны адрас вул.Леніна 31) на фотаздымках розных часоў:
1. Праект з газеты 1928 года.
2-7. Фотаздымкі 1920-х-1930-х гадоў.
8. Фота часоў нямецкай акупацыі.
9. Сучасны стан.
Вокладка нотнага зборніка "Народные песни Западной Белоруссии", Масква, 1931 год.
#рабочий
Артыкул з газеты "Рабочий" №228 1928 года пра Першы беларускі з'езд працаўнікоў асветы РСФСР у Маскве, на якім разглядаліся пытанні развіцця беларускіх школ на тэрыторыі РСФСР.
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
У Полацку на днях завяршылася рэканструкцыя будынка былога Дома Афіцэраў 1939 года пабудовы (фота 1-3 з сайта gorod214.by).
Што цікава, полацкі Дом афіцэраў не ўнікальны аб'ект, ён пабудаваны паводле тыповага праекта (практыка тыповага будаўніцтва ў вайсковай сферы была распаўсюджана ў СССР і ў 1930-я гады). Аналагічны будынак у Беларусі знаходзіцца на тэрыторыі вайсковага гарадка ў вёсцы Заслонава (да вайны Ласосніца) Лепельскага раёна (фота 4). Там будынак мае больш просты дэкор калон, але ў астатнім поўная копія полацкага.
#фотабсср
Прывітальная арка для удзельнікаў 2-й выязной сесіі ЦВК БССР VII-га склікання на Прывакзальнай плошчы ў Віцебску, 1925 год.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №2 1925 года.
#фотабсср
Вайсковы парад перад Домам Урада ў Менску, 1930-я гады.
#рэчыбсср
Лекцыйная кніжка студэнткі Віцебскага Медвуза Аляксандры Сіпко 1935 года.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".
#фотабсср
Парад вайсковай тэхнікі (танкі БТ-7) перад Домам Урада ў Менску, 1930-я гады.
#савецкаябеларусь
Карыкатура на тэму ленінскай нацыянальнай палітыкі і месячніка беларусізацыі з газеты "Савецкая Беларусь" №142 1931 года.
2024/10/05 09:23:09
Back to Top
HTML Embed Code: