Telegram Web Link
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №24 1933 з фотапартрэтам Клары Цэткін у жалобнай рамачцы, апублікаванай з нагоды яе смерці 20 чэрвеня 1933 года.
#савецкаябеларусь
"Вялікодны" верш Кандрата Крапівы апублікаваны ў газеце "Савецкая Беларусь" 18 красавіка 1925 года.
#іскрыільліча
Першая графічная выява героя знакамітага мультсерыяла "Сімпсаны" Гамера Сімпсана ўпершыню з'явілася на старонках беларускага піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" у 1930-м годзе!
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Эвалюцыя знешняга выгляду будынка былой абласной дзіцячай бальніцы (будавалася як корпус медінстытута) на тэрыторыі 1-й клінічнай бальніцы г.Мінска па адрасе вул.Броўкі, 5:
1-2. Фотаздымкі 1940-41 гадоў, на якіх выяўлены працэс будаўніцтва (пазначана, што будаваўся корпус медінстытута).
3. Фота часоў нямецкай акупацыі 1941-44 гг. - будынак стаяў незавершаны.
4-5. Фотаздымкі 1950-х, 1960-х гадоў, калі ў завершаным будынку размясцілася абласная дзіцячая бальніца.
6-7. Сучасны стан. Будынак закінуты і не выкарыстоўваецца.
#фотабсср
Канал "Палявая пошта" падзяліўся карткай з відамі Віцебска меракавана 1930 года. На паштоўцы выяўлены Дзвінскі мост (быў разбураны ў вайну, зараз на яго месцы Кіраўскі мост) і забудова заходяга берага Дзвіны. У далечыні можна пабачыць барочныя вежы Петрапаўлаўскай царквы (будавалася як уніяцкая), яна была зруйнавана ў пасляваенны час.
Беларускі піонэр
#фотабсср Канал "Палявая пошта" падзяліўся карткай з відамі Віцебска меракавана 1930 года. На паштоўцы выяўлены Дзвінскі мост (быў разбураны ў вайну, зараз на яго месцы Кіраўскі мост) і забудова заходяга берага Дзвіны. У далечыні можна пабачыць барочныя вежы…
#фотабсср
Дарэчы, ёсць іншая паштоўка з гэтай жа серыі з трохі іншым відам, які захоплівае новапабудаваны ў той час клуб металістаў (будынак захаваўся). Склаўшы выявы з двух паштовак можна атрымаць такую панараму заходняга берага Дзвіны ў Віцебску 1930 (меркавана) года.
#фотабсср
Удзельнікі 1-га Усебеларускага краязнаўчага з'езду 7 лютага 1926 года.
Фота з сямейнага архіва нашчадкаў удзельніка з'езда Біка (Быка) Пятра Сяргеевіча (пазначаны на здымку).
#кнігібсср
Вокладка кнігі Андрэя Оршына "Цяжкія роды" (пераклад з рускай мовы П.Жарскага), Менск, 1929 год (фота М.Нікалаеў)
Невялікі офтопік на канале.
Даю спасылку на свой свежы краязнаўчы артыкул па гісторыі гарнізоннага касцёла горада Маладзечна, які быў пабудаваны ў 1930-х гадах:
https://molodechno.net/history-garrison-church/
2024/11/20 01:25:04
Back to Top
HTML Embed Code: