Telegram Web Link
#звязда
Майстэрства вёрсткі ад "Звезды" 1924 года - калі рэкламны блок не ўлазіць на старонку, але яго вельмі трэба ўставіць, бо грошы плочаны.
А чытач і бокам прачытае.
#звязда
Роўна 100 гадоў таму ў Менску чытаў лекцыю вядомы псіхіятр і неўролаг Уладзімір Бехцераў (1857-1927).
Зацемка з газеты "Звезда" №66 1924.
#фотабсср
Макет трамвая і чыгункі ў палацы піянераў у Менску, 1936 год.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №24 1933 з фотапартрэтам Клары Цэткін у жалобнай рамачцы, апублікаванай з нагоды яе смерці 20 чэрвеня 1933 года.
#савецкаябеларусь
"Вялікодны" верш Кандрата Крапівы апублікаваны ў газеце "Савецкая Беларусь" 18 красавіка 1925 года.
#іскрыільліча
Першая графічная выява героя знакамітага мультсерыяла "Сімпсаны" Гамера Сімпсана ўпершыню з'явілася на старонках беларускага піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" у 1930-м годзе!
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Эвалюцыя знешняга выгляду будынка былой абласной дзіцячай бальніцы (будавалася як корпус медінстытута) на тэрыторыі 1-й клінічнай бальніцы г.Мінска па адрасе вул.Броўкі, 5:
1-2. Фотаздымкі 1940-41 гадоў, на якіх выяўлены працэс будаўніцтва (пазначана, што будаваўся корпус медінстытута).
3. Фота часоў нямецкай акупацыі 1941-44 гг. - будынак стаяў незавершаны.
4-5. Фотаздымкі 1950-х, 1960-х гадоў, калі ў завершаным будынку размясцілася абласная дзіцячая бальніца.
6-7. Сучасны стан. Будынак закінуты і не выкарыстоўваецца.
2024/10/02 20:42:53
Back to Top
HTML Embed Code: