Telegram Web Link
#рэчыбсср
Яшчэ адзін цікавы дакумент з часоў калі БССР і РСФСР фармальна былі двумя незалежнымі краінамі - пасведчанне сакратара консульства РСФСР у Мінску Аляксея Агафонава, выдадзенае 27 снежня 1922 года, роўна за тры дні да стварэння СССР.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №8 1929 года (фота М.Нікалаеў).
#мастацтвабсср
Зімовы Менск на малюнках беларускага графіка Анатоля Тычыны, 1920-я, 1930-я гады.
#палескаяпраўда
Дасуг гамельчан ў 1927 годзе: спектакль "Каханне ўтраёх", баявік "Тарас Шаўчэнка" і гастролі стэндап-коміка (ці як пісалі ў 1920-я - "расказчыка-фельетаніста") А.П.Сэмі.
Рэклама з газеты "Полесская правда" №205 1927 (знайшоў В.Аніська).
Беларускі піонэр
Сёння ў Нацыянальным Гістарычным музеі ў Мінску адчынілася створаная сумесна з Нацыянальным Архівам Рэспублікі Беларусь выстава "Забытая экпедыцыя. 100 год", прысвечаная 100-годдзю экспедыцыі па БССР Шлюбскага і Дашкевіча, арганізаванай Інстытутам Беларускай…
#лікбез
Выйшла кніга, прысвечаная 100-годдзю этнаграфічнай экспедыцыі па БССР Шлюбскага і Дашкевіча, арганізаванай ІнБелКультам у 1923-м годзе. Нядаўна ў Нацыянальным Гістарычным музеі ў Мінску была выстава на гэтую ж тэму.
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіўся алічбаваны і цалкам вычытаны пераклад на беларускую мову (з рускай) рамана Сервантэса "Дон Кіхот", выдадзены ў БССР у 1935 годзе.
Тэкст можна вольна спампаваць у фарматах EPUB, RTF i PDF.
Спасылка.
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Найден проект Георгия Лаврова на конкурс Дома рабоче-крестьянского правительства в Минске в 1929 году, который он выполнил по заданию СНК БССР. Проект получил хорошие отзывы, но утвержден не был.
#архітэктурабсср
Зімовы Менск на фота 1930-х гадоў.
На здымку выяўлена вуліца Савецкая (цяперашні пр.Незалежнасці) у раёне перакрыжавання з вул.Леніна. Канструктывістскі будынак у цэнтры - гэта былое адзяленне Дзяржбанка СССР 1930 года пабудовы, да нашага часу не захаваўся (як і іншая забудова Савецкай, што бачна на фота).
#звязда
Непастаянная рубрыка - актуальныя загалоўкі з газет 100-гадовай даўніны.
"Звезда" №37 1926 года.
#лікбез
Роўна 97 гадоў таму 8 снежня 1926 года Прэзідыюмам ЦВК БССР была прынята пастанова аб далучэнні да БССР Рэчыцкага і Гомельскага паветаў са складу былой Гомельскай губерні РСФСР.
Тэкст пастановы на беларускай і рускай мовах пададзены са "Збора законаў і загадаў рабоча-сялянскага ураду БССР" №50 1926 года.
#лікбез
Таксама ў той жа дзень 8 снежня 1926 года з нагоды далучэння да БССР Рэчыцкага і Гомельскага паветаў была апублікавана адозва Прэзідыюма ЦВК БССР да ўсіх працоўных Савецкай Беларусі.
Тэкст пастановы на беларускай і рускай мовах пададзены са "Збора законаў і загадаў рабоча-сялянскага ураду БССР" №50 1926 года.
#картыбсср
Карты БССР 1925 і 1929 гадоў.
Першая - да далучэння Гомельшчыны ў снежні 1926 года, другая - пасля далучэння.
#чырвонаябеларусь
Вокладка часопіса "Чырвоная Беларусь" №2 1932 года.
2024/10/02 20:40:26
Back to Top
HTML Embed Code: