Telegram Web Link
#рабочий
Экспарт з БССР у 1927 годзе - зацемка з газеты "Рабочий" ад 6 кастрычніка 1927 года (знайшоў В.Зелянкоў).
#архітэктурабсср #піонэрахнагляд
Міжваенны будынак школы ў Мінску па сучасным адрасе Мяснікова дом 5 на фотаздымку 1930-х і на сучасных панарамах.
#рэчыбсср
Мандат дэлегата Першага з'езда Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў "БелАПП" украінскага пісьменніка Уладзіміра Кузьміча. 1928 год.
#чырвонаязьмена
Рэпартаж з Мінскага гістарычнага музея за 2,5 месяцы да пачатку вайны.
Артыкул з газеты "Чырвоная змена" ад 14 красавіка 1941 года (знайшоў С.Марціновіч).
#рэчыбсср
Пасведчанне М. Н. Рыдлеўскай, студэнткі менскага Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута. Дакумент узору да 1933 г. Запоўнены ў 1935-1937 гг.
З калекцыі В.Корбута.
#піонэрскізагаловак #рабочий
Добрае суседства.
Газета “Рабочий” №286 1936 года.
Беларускі піонэр
#кнігібсср Як гаварыцца - “знайдзіце дзесяць адрозненняў”. Вокладкі двух выданняў “Мыйдадзіра” Чукоўскага 1928 і 1935 гадоў.
#кнігібсср
Вокладка перакладу на ідыш кнігі К. Чукоўскага. “Мыйдадзір. Кінэматограф для дзяцей”. Пераклад: J. Ravin. Малюнк: Ю. Аненкаў. Белдзяржвыд. Менск, 1928.
Крыніца: ФБ-суполка “Горад ценяў”.
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіўся алічбаваны і вычытаны "Практычны расійска-беларускі слоўнік" Байкова, Гарэцкага, другое выданне 1926 года.
Чытаць тут.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №15 1929 года.
#зара
Апошні перадваенны нумар брэстскай абласной газеты “Зара” ад 21 чэрвеня 1941 года (фота С.Марціновіч).
#рабочий
Калі замест “Нэвэрмора” Уэнздэй пайшла вучыцца ў сталінскую школу ў Менску)
Ілюстрацыя з газеты “Рабочий” №201 1937 года (знайшоў падпішчык).
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
У архіве БДАНТД знайшоўся здымак 1930-х гадоў з новым ракурсам на Дом спецыялістаў у Менску. Будынак быў узведзены паводле праекта Наталлі Макляцовай ў 1934 годзе і быў на момант пабудовы самым высокім жылым домам у сталіцы.
Фота, верагодна, зроблена на фінальнай стадыі будаўніцтва, бо дом яшчэ стаіць неатынкаваны, на больш позніх здымках - ён у тынкоўцы з расшыўкай пад буйнапанэльны дом (пра гэтую цікавостку я пісаў раней - можна пачытаць тут).
Дом спецыялістаў быў разбураны ў вайну і зараз на яго месцы знаходзіцца пасляваенны дом №44 на праспекце Незалежнасці.
Крыніца: БДАНТД ф.77 о.1 с.6
Forwarded from Звязда
«Яна сама ўнікальны феномен гісторыі». Пра што пісалі ў юбілейных нумарах і як віншавалі газету вядомыя асобы

Сёння вы трымаеце ў руках 30-тысячны нумар «Звязды». Юбілейныя нумары нашай газеты выходзілі і раней — і прыпадалі на розныя часы ў гісторыі — пераважна савецкага часу. Індустрыялізацыя і калектывізацыя пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, узмацненне халоднай вайны ў пачатку 50-х, завяршэнне хрушчоўскай «адлігі» і пачатак эпохі застою — усе гэтыя падзеі знаходзілі адлюстраванне на старонках газеты і мянялі саму «Звязду». Але нязменным заставалася павага да «сілы друку» як з боку кіраўніцтва краіны, так і выбітных дзеячаў, у тым ліку знакамітых пісьменнікаў і сённяшніх класікаў літаратуры. Мы паглядзелі і ўспомнілі, якімі былі папярэднія юбілейныя нумары нашай газеты.

Чытайце на zviazda.by
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Унутраны двор універсітэцкага гарадка БДУ у Мінску.
Фотаздымкі зробленыя з адной кропкі ў прамежак прыкладна 10-ці гадоў.
Першы (крыніца НАРБ) - другая палова 1930-х.
Другі (крыніца БДАНТД) - у 1947 годзе.
2024/10/04 07:30:36
Back to Top
HTML Embed Code: