Telegram Web Link
#архітэктурабсср
Тыпавы праект раённага дома культуры 1938 года распрацоўкі, быў рэалізаваны як мінімум пяць разоў у наступных гарадах і мястэчках Беларусі:
- Брагін (фота 2, 1940 год) - не захаваўся;
- Старыя Дарогі (фота 3, 1941 год) - захаваўся ў арыгінале (адлюстраваны па восі варыянт праекта);
- Плешчаніцы (фота 4, сучаснае) - захаваўся ў перабудаваным выглядзе, па іншых звестках, новы ДК быў пабудаваны на падмурках разбуранага даваеннага;
- Тураў (фота 5, 1940 год) - захаваўся ў перабудаваным выглядзе;
- Чачэрск (фота 6, 1939 год) - захаваўся ў арыгінале.
Магчыма, ёсць яшчэ рэалізацыі праекта, пра каторыя я не ведаю.
#акцябр
Рэклама ў газеце "Акцябр", якая выдавалася ў Менску на ідыш. 1938 год.
Знайшоў С.Марціновіч.
Фотаздымкі і апісанне кантрабандных тавараў, выяўленых супрацоўнікамі Мінскай мытні. Лістапад 1923 года.
НАРБ. Ф. 129. Воп. 2. Спр. 256. Л. 149—150.
Крыніца: фэйсбук-старонка "Нацыянальнага архіва Беларусі".
#публікуеццаўпершыню #фотабсср
Яшчэ адна нядаўняя знаходка ў Дзяржархіве РФ у асабістым фондзе савецкага фатографа Віктара Цёміна - два кадры зробленыя ў мястэчку Краснае пад Маладзечнам падчас Вызвольнага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (да таго часу знаходзілася ў складзе Польшчы) у верасні 1939 года.
Чырвонаармейцы з грузавіка раздаюць мясцовым жыхарам газеты. Першы здымак атрымаўся няўдалым - амаль усе байцы глядзяць у камеру, а некаторыя яшчэ і ўсміхаюцца. Ён быў адбракаваны, а вось другі кадр, дзе ўсе занятыя справамі - пайшоў у газеты (для прыкладу, старонка з "Камсамольскай праўды" ад 22 верасня 1939 года).
Крыніца: ГА РФ. Ф. 10140. Оп. 2. Д. 52. Л. 6-7.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Курсы инструкторов ВХО Полоцкого окрсовета Осоавиахима. 1930 год
#архітэктурабсср #звязда
Пацвердзіліся звесткі, што знакамітая бабруйская "чырвоная" вадацяжная вежа мае міжваеннае паходжанне (я, нешта, заўжды думаў, што гэта дарэвалюцыйная пабудова).
Даследчык Сяргей Марціновіч знайшоў у газеце "Зьвязда" ад 8 кастрычніка 1927 года зацемку аб пабудове вежы з яе малюнкам.
Атрымліваецца, што гэтая вежа - адзін з першых узораў міжваеннай прамысловай архітэктуры у Беларусі з рысамі, як мне бачыцца, пераходнымі ад мадэрну да канструктывізму, бо адкрытая чырвоная цэгла была характэрная для дарэвалюцыйных пабудоў такога кшталту, а спрошчанасць і "сечанасць" формаў - гэта ўжо нешта ад класічнага канструктывізма.
На жаль, імя архітэктара вежы пакуль невядомае.
#архітэктурабсср
У працяг тэмы міжваенных вадацяжных вежаў на тэрыторыі БССР, хачу падбіць спіс вядомых мне існуючых і зніклых "шухаўскіх" веж (расійскі і савецкі інжынер Уладзімір Шухаў, вядомы ўзвядзеннем у 1922 годзе радыёвежы ў Маскве, якую цяпер называюць Шухаўскай, ён распрацаваў тэхналогію гіпербалоідных металічных канструкцый, па якой у міжваенныя часы будаваліся многія прамысловыя аб'екты кшталту высотных апор ліній электраперадач і ўласна вадацяжных веж).
Спіс вежаў Шухава ў БССР:
1. Вежа ў Барысаве - захавалася, мае статус ГКК.
2. Вежа пры чыгуначнай станцыі Коханава (Талачынскі раён) - захавалася, мае статус ГКК.
3. Вежа пры чыгуначнай станцыі Пухавічы (Мар'іна Горка) - разабрана ў 2013.
4. Вежа ў Магілёве - не захавалася, разабрана ў пасляваенныя часы (знаходзілася ў раёне аўтавакзала).
5. Вежа на запалкавай фабрыцы ў Рэчыцы (цяпер "Рэчыцадрэў") - статус невядомы, хутчэй за ўсё не захавалася.
2024/10/05 01:26:48
Back to Top
HTML Embed Code: