Telegram Web Link
#звязда
Цікавы факт, як піша газета "Звезда" №207 ад 11 верасня 1926 года (роўна 98 гадоў таму), у менскай гасцініцы "Еўропа" была адноўлена праца ліфта, які не працаваў з часоў рэвалюцыі. Дарэчы, гэта быў першы ліфт у горадзе, усталяваны ў 1913 годзе.
#звязда
Артыкул да 60-годдзя з дня нараджэння Фелікса Дзяржынскага, апублікаваны ў газеце "Звязда" №210 ад 11 верасня 1937 года.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №12 1925 года.
#архітэктурабсср
Бываюць странныя збліжэнні, так сказаць.
Будынак Мурманскай мараходнай вучэльні 1932 года пабудовы нагадаў мне першапачатковы варыянт праекта галоўнага корпуса Палітэхнічнага інстытута (цяпер БНТУ) у Менску ад архітэктара Г.Лаўрова, які таксама быў распрацаваны на пачатку 1930-х (у 1932 годзе распачалася яго пабудова, але ў спрошчаным выглядзе).
Зрэшты, падабенства ўмоўнае, проста прымененыя адныя і тыя ж архітэктурныя прыёмы характэрныя для канструктывізма ў цэлым (напрыклад, тая ж менская фабрыка-кухня мае такое ж закругленне), да таго ж здымак вучэльні я адлюстраваў па гарызанталі - у рэальнасці крыло з закругленнем "глядзіць" направа.
#чырвонаябеларусь
"Менск будуецца" - вокладка часопіса "Чырвоная Беларусь" №14 1931 года.
#звязда
Рэвіталізацыя ў Менску 1920-х - навіна пра пераробку былога фабрычнага корпуса на вуліцы Бакуніна (зараз гэта вул.Кірыла і Мяфодзія, самы цэнтр горада) пад жытло для рабочых. Заметка з газеты "Звезда" №121 1927 года.
#звязда
Шапка нумара газеты "Звязда" №215 1939 года, прысвечанага пачатку вызваленчага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну 17 верасня 1939 года, вынікам каторага стала аб'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
#фотабсср
Першыя дні вызвольнага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года - палітработнікі т.Рудакоў і т.Жураўлёў размаўляюць з палоннымі польскімі жаўнерамі ў раёне Маладзечна.
#мастацтвабсср
Карціна мастака М.Манасзона "Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі", 1940 год.
#фотабсср #публікуеццаўпершыню
Фотаздымкі савецкага фатографа Віктара Цёміна, зробленыя ў верасні 1939 года ў Заходняй Беларусі. Крыніца: Дзяржаўны архіў РФ (ГА РФ, ф.10140, д.52, л.1-7).
Заказываў сканы дыстанцыйна і не пазначыў, каб адсканілі подпісы да фотаздыскаў (калі яны там былі, канешне), таму здымкі атрымаліся без подпісаў і без лакалізацыі. Сама справа называецца "Дело 52. Воссоединение. Барановичи. Молодечно", але дакладных фотак таго ж Маладзечна я тут не знайшоў, адзінае, што 5-я фотка гэта Вільнюс (будынак на вуліцы Швянтарагё 2, які фасадам выходзіць на цэнтральную Кафедральную плошчу), а фоткі 6 і 7 - гэта мястэчка Краснае, што пад Маладзечнам.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#дакументы
"Бальшавік" Газета падпольнага Центральнага Камітэта Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі, філіяла Камуністычнай Партыі Польшчы. Вільня.
Старонкі #3 ад 10.06.1925 г. і #28 за люты-сакавік 1929 г.
2024/10/01 22:09:48
Back to Top
HTML Embed Code: