Telegram Web Link
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Праект рабочай сталоўкі ў Рэчыцы канца 1920-х гадоў (фота 1). Лічыцца, што аўтарам праекта быў гомельскі архітэктар Станіслаў Шабунеўску, да таго ж паводле гэтага ж праекта (толькі адлюстраванага па восі) у той жа час была пабудавана сталоўка Сельмаша ў Гомелі (фота 2). У наш час той будынак захаваўся ў моцна перабудаваным выглядзе.
У Рэчыцы ж сталоўка таксама была пабудавана, але да нашага часу ад яе не засталося і следу. На касмічных здымках "Гугла" за 2010 год (фота 3) яшчэ можна пабачыць скрынку былой сталоўкі на вуліцы 10 гадоў Кастрычніка (тапаніміка, дарэчы, таксама з эпохі 1920-х), на здымку ж 2012 года (фота 4) на яе месцы ужо акуратная пустка.
На жаль, здымкаў з зямлі той рэчыцкай сталоўкі знайсці не ўдалося.
#фотабсср #рэчыбсср
Міжваенная паштоўка з відамі гомельскага палаца Румянцавых-Пасуевічаў, у якім у тыя гады размяшчаўся дзяржаўны музей імя Луначарскага.
#чырвонаябеларусь
Вокладка часопіса "Чырвоная Беларусь" №20-21 1932 года.
#звязда
Спіс мерапрыемстваў на святочныя дні 6-7 лістапада 1933 года ў Менску апублікаваны у газеце "Звязда" №246-7.
Звярніце ўвагу, што 7 лістапада ў дзень 16-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі былі афіцыйна адчынены Дом Урада і помнік Леніну перад ім. Менавіта ад гэтай даты зараз вядзецца адлік гісторыі будынка і таму ў гэтым 2023 годзе Дому Ўрада афіцыйна спаўняецца 90 гадоў.
З гэтай нагоды Нацыянальны архіў Беларусі арганізаваў выставу ў будынку Дома Ўрада з гістарычнымі дакументамі і планамі (пра гэта можна пачытаць на фб-старонцы архіва).
А на юцюб-старонцы Архіва кінафотафонадакументаў з'явіўся ролік пра Дом Урада з рэкімі кадрамі кінахронікі.
#звязда
Аказваецца ў тым жа 1933 годзе 7 лістапада адбылося яшчэ і ўрачыстае адкрыццё Менскага аэрапорта (таго самага, каторы да нядаўняга часу называўся Мінск-1 і дзе цяпер знаходзіцца жылы раён Мінск-Свет).
"Звязда" №248 1933.
#чырвонаязьмена
Перадавіца камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена" №124 1927 года ў дзень 10-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.
#рабочий
Яшчэ трохі пра 90-годдзе Дома Урада ў Мінску, якое адзначаецца ў гэты дзень: некалькі зацемак з газеты "Рабочий" за 7-8 лістапада 1933 года, у якіх апісваюцца святочныя мерапрыемствы па адкрыццю Дома Урада і помніка Леніну перад ім.
Дарэчы, плошча Леніна (цяперашняя Незалежнасці) перад Домам Урада таксама афіцыйна з'явілася ў той дзень 7 лістапада 1933 года.
#кнігібсср
Вокладка кнігі прафесара Кудраўскага "Як жылі людзі ў даўныя часы", Менск, 1924 год (фота М.Нікалаеў).
#беларускаяработніца
Артыкул пра дзяўчын лётчыц і парашутыстак лётнай школы пры менскім аэраклубе з часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №15 1936 года.
Малавядомае фота з эпохі паслярэвалюцыйных геапалітычных пертурбацый. На здымку вядомага польскага фатографа Яна Булгака выяўлены чальцы аб'яднанага пасяджэння ЦВК Літвы і Беларусі 27 лютага 1919 года, якое праходзіла ў віленскай ратушы. На гэтым паседжанні было абвешчана аб аб'яднанні Літоўскай і Беларускай Савецкіх Рэспублік у адзіную дзяржаву - ЛітБел. Праўда праіснавала гэтае дзяржаўнае ўтварэнне не доўга - юрыдычна ЛітБел перастаў існаваць пасля міранага пагаднення паміж РСФСР і ўрадам буржуазнай Літвы 12 ліпеня 1920 года і другога абвяшчэння незалежнасці БССР 31 ліпеня 1920 года.
#лікбез
Дарэчы, у міжваеннай БССР усе суботы былі працоўнымі. Выходнымі былі толькі нядзелі і святочныя дні, якіх было не так і шмат.
Пры гэтым з 1928 года паступова стаў ажыццяўляцца пераход да 7-гадзіннага рабочага дню, але пры 6-ці працоўных днях рабочы тыдзень атрымліваўся роўны 42 гадзінам, што адрозніваецца ад сёняшніх 40 гадзін стандарту.
2 выходных дні на тыдзень - гэта ужо дасягненне хрушчоўскай эпохі (прыняты ў 1957 годзе да 40-годдзя Рэвалюцыі). Праўда, 42-гадзінны рабочы тыдзень тады пакінулі, так што працаваць у некаторыя дні прыходзілася даўжэй за 8 гадзін.
2024/10/03 06:24:45
Back to Top
HTML Embed Code: