Telegram Web Link
#звязда
"Хаўер" (калі вы памятаеце пра такі цыклон, каторы накрыў Беларусь у 2013-м) 1926 года. Апісанне снежнай стыхіі з газеты "Звезда" №33 1926 года.
#архітэктурабсср
Эвалюцыя знешняга выгляду міжваеннага жылога дома на вуліцы Кірава, 28 у Гомелі, пабудовы прыкладна канца 1920-х, пачатку 1930-х:
1. Фота 1940 года з партыйнага архіва НАРБ.
2. Фота канца 1940-х з асабістага фонда арх.Наталлі Макляцовай ў БДАНТД.
3-4. Фота Яўгена Марозава 2002 года.
4. Фота аўтара 2013 года.
#людзібсср
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська піша:
"На адну загадку ў гісторыі беларускіх шашак стала менш. На здымку - прызёр першых чемпіянатаў Мінска (1922) і Беларусі (1925) Вадзім Антонавіч Касперскі.
Раней былі вядомы толькі яго ініцыялы і больш нічога. Я меркаваў, што ён брат вядомага беларускага шахматыста Антона Касперскага, а аказалася, што сын. Фатаграфію сёння даслаў унук Вадзіма Касперскага, таксама Вадзім.
Вялікі дзякуй Алене Кароўчанка (тг-канал "ПОИСК ПРЕДКОВ"), якая прыслала шмат інфармацыі пра Касперскіх і дапамагла выйсці на нашчадкаў!"
#архітэктурабсср
Навіна пра хуткаснае (за 23 рабочых дні) будаўніцтва цаглянага двухпавярховіка ў Гомелі з усесаюзнай "Строительной газеты" №41 ад 22 мая 1939 года.
Тут цікава яшчэ тое, кім прыходзіцца ўзгаданы інжынер Ф.Якушка тагачаснаму галоўнаму архітэктару Мінска Герасіму Якушке (ці яны проста аднафамільцы).
UPD. Ларчык проста адкрываецца - вікіпедыя піша, што ў Герасіма Якушкі быў брат Піліп (Филипп у рускім напісанні імя), які таксама вучыўся на архітэктара і быў будаўніком.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №16 1938 года.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Мала хто ведае, што адзін з самых вялікіх даваенных жылых дамоў Мінска - так званы "дом гарсавета" архітэктара Герасіма Якушкі - мог быць яшчэ большым.
120-кватэрны дом па сучасным адрасе пр.Незалежнасці, 43, які быў завершаны ў 1936-37 гадах - гэта была толькі першая чарга будаўніцтва. Паводле агульнага праекта будынак павінны быў падаўжацца ў бок перакрыжавання з праспектам Машэрава і на рагу вуліц павінна была стаяць высотная частка дома.
Ілюстрацыі:
1-2. Праект дома з фонда арх.Н.Макляцовай - БДАНТД.
3. "Дом гарсавета" на фота 1940 года - НАРБ.
4. Будынак (справа) і наваколлі ў першыя дні нямецкай акупацыі - ліпень 1941 года.
5. Дом у першыя пасляваенныя гады - БДАНТД.
6. Сучасны стан.
#рэчыбсср
Атэстат на званне настаўніка сярэдняй школы Гладкага Іосіфа Адамавіча, выдадзены 21 чэрвеня 1940 года.
#мастацтвабсср
Малюнак Саламона Юдовіна "Мястэчка", 1940 год.
#архітэктурабсср
Два варыянты праекта опернага тэатра ў Менску, створанага братамі Бархінымі для конкурса 1934 года (у тым конкурсе, як вядома, перамог праект Лангбарда).
Крыніца: archi.ru
Новыя архіўныя знаходкі даследчыка гісторыі шашак у Беларусі Віталя Аніські:
"Cабраў у артыкуле невядомую раней інфармацыю, знойдзеную ў Нацыянальным архіве, пра вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 1937-1941 гадах ураджэнца Бабруйска Веніяміна Гарадзецкага - чэмпіёна СССР па рускіх шашках 1961 года."
https://telegra.ph/Vuchoba-Ven%D1%96yam%D1%96na-Garadzeckaga-%D1%9E-Beldzyarzhun%D1%96vers%D1%96tehce-1937-1941-10-08
2024/10/03 11:17:26
Back to Top
HTML Embed Code: