Telegram Web Link
#архітэктурабсср
Мабыць, адзін з маіх самых любімых жылых дамоў у стылі канструктывізма ў Беларусі - дом на рагу вуліц Савецкай і Жаркоўскага ў Гомелі.
У сваім арыгінальным выглядзе будынак увогуле агонь, але пасля вайны яго трохі "задрапіравалі" пад "сталінку" - дадалі ляпніны, заклалі стужкавыя вокны лесвічных пралётаў - стала ўжо не так цікава.
Трохі эвалюцыі знешняга выгляду на фота:
1-3. Фотаздымкі 1930-х гадоў.
4. Праект пасляваеннага аднаўлення будынка.
5. Пачатак 2000-х гадоў (фота Я.Марозава).
6. Сучасны стан (2016 год).
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіўся цалкам распазнаны і вычытаны першы том з поўнага збора твораў Янкі Купалы 1925-1932 гадоў. Праца над распазнаннем іншых тамоў працягваеца.
#звязда #савецкаябеларусь
Авіяшоў у садзе Профінтэрн (цяперашні парк Горкага) у Менску ў чэрвені 1923 года.
Анонс за газеты "Звезда" №141 1923 года і прапанова ўсім жадаючым пакатацца на самалёце за грошы з газеты "Савецкая Беларусь" №147 1923 года.
19 жніўня 1925 года
#архітэктурабсср
У архіве БДАНТД знайшоўся ўнікальны здымак 1953-55 гадоў, на якім можна пабачыць адну з нешматлікіх даваенных аўтазаправачных станцый Мінска.
Судзячы па архітэктуры яна была пабудавана ў другой палове 1930-х. На момант здымкі запраўка яшчэ працавала, пра што сведчыць чарга з грузавікоў перад ёй, але ў 1960-я станцыю знеслі (UPD. Станцыю знеслі ажно ў 2001 годзе!).
Знаходзілася АЗС на вуліцы Краснай перад домам №17 - зараз на гэтым месцы невялікі сквер і побач трамвайны прыпынак.
#савецкаябеларусь
Абвестка пра адкрыццё пры Смаленскім педінстытуце адзялення беларускай мовы, дзе планавалася рыхтаваць выкладчыкаў для беларускіх тэхнікумаў, рабфакаў і дзесяцігодак, размешчаных на тэрыторыі РСФСР.
Газета “Савецкая Беларусь” 8 верасня 1932 года (знайшоў С.Марціновіч).
#архітэктурабсср
Комплекс з двух карпусоў Гора-Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, справектаваны архітэктарам Георгіем Лаўровым на пачатку 1930-х гадоў, як мінімум да 1979 года захоўваў свой арыгінальны выгляд (у 1980-я ці пазней вучэбны корпус пад лічбай 2 на плане быў капітальна рэканструяваны з дабудовай новых аб'ёмаў).
1 - інтэрнат: праект, фотаздымак 1930-х, сучасны стан.
2 - вучэбны корпус №1: праект, фотаздымак 1930-х, сучасны стан.
2024/10/04 13:21:08
Back to Top
HTML Embed Code: