Telegram Web Link
#фотабсср
Рабочыя менскага піўзавода "Беларусь" на фоне беларускамоўнага транспаранта, 1920-я гады.
Крыніца: сайт піўзавода "Аліварыя".
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Адным з самых распаўсюджаных спосабаў павелічэння плошчаў нерухомасці ў міжваенным Менску была надбудова паверхаў на старых дамах (часцей дарэвалюцыйных, але часам надбудоўвалі і свежыя міжваенныя ж будынкі).
Для прыкладу, павялічаны на два паверхі дарэвалюцыйны будынак па сучасным адрасе вул.Ленінградская 6, у якім у 1930-я гады размяшчаўся інтэрнат медінстытута:
1. Зацемка з газеты "Рабочий" 24 верасня 1934 года (знайшоў С.Марціновіч).
2. Праект надбудовы (крыніца: Дзяржархіў Мінскай вобласці, фонд 351).
3-4. Фотаздымкі канца 1930-х гадоў.
5. Сучасны стан - пасля вайны пры аднаўленні будынка, яму дадалі рысы неакласіцызму.
#кнігібсср
Вокладка кнігі Х.Мальцінскага "Юны ленінец" на мове ідыш, Менск, 1934 год.
#рэчыбсср
Жалобная стужка з вянка, які прывезла дэлегацыя ЦВК і СНК БССР на пахаванне Дзяржынскага ў Маскву 22 ліпеня 1926 года.
#фотабсср
Цэнтр Менска - Пляц Волі - у дні святкавання 15-годдзя Кастрычніцкай Рэвалюцыі ў лістападзе 1932 года.
Ад любові да нянавісці і... назад.

Тры тэксты пра аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гадоў К.Каліноўскага ў беларускім савецкім друку 1924, 1930 і 1941 гадоў адпаведна.
#фотабсср
Чырвоная Армія ў цэнтры Вільні ў верасні 1939 года.
У першыя дні пасля завяршэння пахода РСЧА ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну (знаходзіліся ў складзе Польскай Рэспублікі) восенню 1939 года лічылася, што Вільня і Віленскі край будуць далучаны да БССР. У горадзе нават пачала выходзіць беларускамоўная газета "Віленская праўда", але ў хуткім часе савецкае кіраўніцтва вырашыла перадаць Вільню Літоўскай Рэспубліцы.
2024/10/05 13:18:07
Back to Top
HTML Embed Code: