Telegram Web Link
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Жетон 4-й спартакиады 7-й кавалерийской дивизии (дислоцировалась в Минске). 1928 год
#помнікібсср
Помнік Сталіну на фоне касцёла ў Валожыне.
Фота першых дзён нямецкай акупацыі, чэрвень-ліпень 1941 года.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
В продолжении вчерашней темы. Партколлектив 7-й кавалерийской дивизии. 1926 год
#савецкаябеларусь #плакатыбсср
У 1931 годзе да 61-й гадавіны з дня нараджэння Леніна па ўсім Саюзе развярнулася кампанія па стварэнні эскадры дырыжабляў імя Леніна.
Пра гэта пісала газета "Савецкая Беларусь" №92 1931 года, змяшчаючы таксама пастанову ЦС АСОВІЯХІМУ БССР з абвяшчэннем у рэспубліцы збору сродкаў на гэтую справу.
Зрэшты, ня гледзячы на пэўныя поспехі, праграма дырыжаблебудавання ў СССР была згорнута ў 1939 годзе і эскадра імя Леніна так і не была пабудавана ў поўным складзе.
#фотабсср
Рэдкі кадр, дзе можна пабачыць сцяг БССР ўзору 1927 года - праўда, варыянт з рамкай вакол абрывіятуры БССР (у канстытуцыі 1927 года рамачка ў апісанні сцяга не згадваецца).
На фота вывешванне сцяга БССР падчас першамайскай дэманстрацыі ў Менску ў 1932 годзе.
#рэклама #плуг
Амаль сто гадоў таму ў 1925 годзе выйшаў першы нумар часопіса "Плуг", прысвечаны беларускай сельскай гаспадарцы.
Сёння гэтую ж тэму працягвае асвятляць часопіс "Белорусское сельское хозяйство", які пачаў выходзіць у 2002 годзе.
Сачыць за навінамі галіны можна таксама і ў тэлеграм-канале часопіса "БелСелХоз".
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Удостоверение члена пленума Белостокского областного комитета КП(б) Белоруссии. 1941 год
#архітэктурабсср
Дом соцкультуры ў Койданаве (цяпер Дзяржынск) у час правядзення пазачарговага 7-га з'езда саветаў Койданаўшчыны вясной 1932 года.
На гэтым з'ездзе было прынята рашэнне арганізаваць польскі нацыянальны раён з цэнтам у Койданава (адсюль і транспаранты на польскай мове на будынку).
#кнігібсср
"Пчала і шэршань", Менск, 1929 год. Апрацаваў Я. Колас, намаляваў А. Пузынкевіч.
Крыніца.
#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" №12 1932 года.
2024/10/05 07:33:59
Back to Top
HTML Embed Code: