Telegram Web Link
#савецкаябеларусь
У красавіку 1929 года на пошту фізіка-матэматычнай секцыі БДУ у Менску прыйшоў ліст ад Альберта Эйнштэйна, у якім той даслаў свой верш, напісаны ў адказ на віншаванне вядомага вучонага з 50-гадовым юбілеем у сакавіку.
Тэкст верша, ягоны пераклад на беларускую мову і каментарый, былі апублікаваны ў газеце "Савецкая Беларусь" №84 ад 14 красавіка 1929 года (і гэта, здаецца, не першакрасавіцкі жарт, які зацягнуўся).
Стары пост, пра тое як газета “Рабочий” у 1929 годзе купілася на першакрасавіцкі жарт з заходняй прэсы:
#рабочий
Гісторыя пра тое, як беларуская газета купілася на першакрасавіцкі жарт з нямецкай прэсы і на поўным сур’ёзе заявіла пра знос Эйфелевай вежы ў Парыжы. Потым прыйшлося даваць абвяржэнне. Менская газета “Рабочий” за красавік 1929 года.
Знайшоў Вадзім Зелянкоў.
#савецкаябеларусь
Наконт непасрэдных першакрасавіцкіх жартаў у беларускай савецкай прэсе 1920-х звестак няма (тут трэба капаць), але вось, напрыклад, у "Савецкай Беларусі" ад 1 красавіка 1928 года знайшлася тэматычная зацемка пра вядомы гумарыстычны твор беларускай літаратуры "Тарас на Парнасе".
Рэволюцыйна-грамадзянскі каляндар на красавік, дзе Каліноўскі суседнічае з Ленінам.
З "Беларускага работніцка-сялянскага календара на 1924 год", Менск, выдавецтва "Савецкая Беларусь".
#архітэктурабсср
Тыпавы праект раённага дома культуры 1938 года распрацоўкі, быў рэалізаваны як мінімум пяць разоў у наступных гарадах і мястэчках Беларусі:
- Брагін (фота 2, 1940 год) - не захаваўся;
- Старыя Дарогі (фота 3, 1941 год) - захаваўся ў арыгінале (адлюстраваны па восі варыянт праекта);
- Плешчаніцы (фота 4, сучаснае) - захаваўся ў перабудаваным выглядзе, па іншых звестках, новы ДК быў пабудаваны на падмурках разбуранага даваеннага;
- Тураў (фота 5, 1940 год) - захаваўся ў перабудаваным выглядзе;
- Чачэрск (фота 6, 1939 год) - захаваўся ў арыгінале.
Магчыма, ёсць яшчэ рэалізацыі праекта, пра каторыя я не ведаю.
#акцябр
Рэклама ў газеце "Акцябр", якая выдавалася ў Менску на ідыш. 1938 год.
Знайшоў С.Марціновіч.
Фотаздымкі і апісанне кантрабандных тавараў, выяўленых супрацоўнікамі Мінскай мытні. Лістапад 1923 года.
НАРБ. Ф. 129. Воп. 2. Спр. 256. Л. 149—150.
Крыніца: фэйсбук-старонка "Нацыянальнага архіва Беларусі".
#публікуеццаўпершыню #фотабсср
Яшчэ адна нядаўняя знаходка ў Дзяржархіве РФ у асабістым фондзе савецкага фатографа Віктара Цёміна - два кадры зробленыя ў мястэчку Краснае пад Маладзечнам падчас Вызвольнага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (да таго часу знаходзілася ў складзе Польшчы) у верасні 1939 года.
Чырвонаармейцы з грузавіка раздаюць мясцовым жыхарам газеты. Першы здымак атрымаўся няўдалым - амаль усе байцы глядзяць у камеру, а некаторыя яшчэ і ўсміхаюцца. Ён быў адбракаваны, а вось другі кадр, дзе ўсе занятыя справамі - пайшоў у газеты (для прыкладу, старонка з "Камсамольскай праўды" ад 22 верасня 1939 года).
Крыніца: ГА РФ. Ф. 10140. Оп. 2. Д. 52. Л. 6-7.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Курсы инструкторов ВХО Полоцкого окрсовета Осоавиахима. 1930 год
2024/10/05 13:17:50
Back to Top
HTML Embed Code: